Как Вы относитесь к тому, что Лукашенко наградил Киркорова орденом Скорины?
Мінчукі напісалі дыктоўку - фота
21 февраля 2012, 21:12
У офісе Таварыства беларускай мовы (ТБМ) 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы прайшла V Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове.
Яе ўдзельнікам прапаноўвалася напісаць пад дыктоўку верш Максіма Танка "Родная мова" і "Ліст у рэдакцыю" Янкі Купалы. Тэксты чытала намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.
Дыктоўка прайшла ў тры этапы. Першымі яе напісалі сябры мінскага культурна-асветніцкага грамадскага клуба "Спадчына", святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч і іншыя.
Эстафету ў іх перанялі прадстаўнікі дыпламатычных місій Грузіі і Чэхіі.
Апошнімі дыктоўку пісалі звычайныя жыхары Мінска, неабыякавыя да лёсу роднай мовы.