Да нас едзе "Телевизор" (фота + аудыё)


Міхаіл Барзыкін увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы песьні "Твой папа – фашист", якую ў 1987 годзе прысвяціў генсеку Гарбачову. Цяпер ён яе таксама выконвае, толькі ўжо з прысвячэннем цяперашнім кіраўнікам Расіі. На адным з канцэртаў ён падкарэктаваў радок, спеўшы "Твой Пуцін – фашыст", у інтэрнэце з’явіўся і неафіцыйны відэаролік на гэту песню

Гурт "Телевизор" увайшоў у гісторыю рускай рок-музыкі тым, што адным з першых адкрыта выступіў супраць цэнзуры. Неяк іх канцэрт у Леніградзе забаранілі чыноўнікі, дык Барзыкін разам з прыхільнікамі зладзіў мітынг ля гаркому партыі. Пры канцы 80-х яны ўваходзілі ў лік самых папулярных рок-гуртоў Саюзу, але ў 90-х гурт папросту згубіўся. Цяперашнія погляды нязменнага лідэра каманды добра ілюструе назва новага альбому - "Дэжавю". Барзыкін у апошнія некалькі год актыўна ўдзельнічае ў акцыях расійскай апазіцыі. Аднойчы замест прамовы на "Марше несогласных" у Маскве ён выканаў сваю новую песню "Заколотите подвал"

З Барзыкіным фактычна паўтарылася гісторыя 20-гадовай даўніны. Ізноў яго просяць выключыць з репертуару некаторыя песні, зноў адменяюцца яго выступы ды ўзнікаюць праблемы з радыё- і тэлеэфірамі. Сам музыкант патлумачыў, што прычына гэтаму – яго песня "Заколотите подвал" і ў прыватнасці яго новатвор "кремлядь".

Да нас едзе "Телевизор" (фота + аудыё)

Новы альбом гурта "Телевизор" можа вярнуць цікавасць да рускага року, як да музыкі супраціву. Застаецца толькі пытанне, ці дадуць дазвол на выступ апальнага рокера беларускія чыноўнікі.

Мінская прэзентацыя альбому "Дэжавю" гурта "Телевизор" плануецца ў лістападзе пры падтрымцы беларускай групы Neuro Dubel.

Адна з песен новага дыску - "Очки" - вельмі пасуе і пад беларускія рэалііі.

Сяргей Нятрэба

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров