Лукашэнка сустрэўся з Мядзведзевым, а апазіцыя - з амбасадарамі ЕС

www.udf.by

Лідэры беларускай апазіцыі сустрэліся з амбасадарамі краінаў Еўрасаюза. Палітыкі і дыпламаты абмяняліся думкамі наконт сітуацыі ў Беларусі і прагноза яе развіцця.

Удзел у сустрэчы ўзялі экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч і прадстаўнік ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель.

Нагадаем, што 16 лістапада Еўрасаюз і ЗША будуць абмяркоўваць пытанне пра прадленне візавых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Таму дыпламаты вельмі цікавіліся тым, якім чынам змянілася сітуацыя ў краіне за паўгода.

Як паведаміў www.udf.by Анатоль Лябедзька, пазітыву беларуская апазіцыя не заўважыла:

- За апошні год мы маем амаль нулявы прагрэс па тых чатырох напрамках унутрыпалітычных рэформаў, якія мы вызначылі як лакмусавыя паперкі для вызначэння сітуацыі – спыненне палітычных рэпрэсіяў, змены Выбарчага кодэксу, адмена крымінальных артыкулаў за іншадумства і спрыянне развіццю незалежнай прэсы. І гэта азначае, што 16 лістапада ў Еўрапейскага Саюза не будзе ніякіх падстаў, каб здымаць візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. І на нашую думку, гэта ёсць падставай для таго, каб пралангіраваць папярэдняе рашэнне. Але пры гэтым Еўрасаюз павінен больш ясна сфакусіраваць патрабаванні да ўладаў, што яны мусяць зробіць цягам гэтага тэрміна, каб у залежнасці ад прагрэсу па канкрэтных пунктах плану прымаць канчатковае рашэнне.

Далейшая дыскусія адбылася ў закрытым рэжыме. Бакі дамовіліся пра тое, што не будуць раскрываць падрабязнасці сустрэчы.

Аляксандр Куціцкі

поделиться

Новости по теме

    Канферэнцыя АДС Берасцейскай вобласці

    У суботу ў горадзе над Бугам адбылася канферэнцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці. У ёй прынялі ўдзел старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін.подробности

Новости партнёров