Еўропа супраць реферэндума аб смяротным пакаранні

www.udf.by

Да думкі грамадства важна прыслухоўвацца, але толькі не ў пытанні смяротнага пакарання. Такая пазіцыя Еўрасаюза, якую акрэслілі 12 кастрычніка прадстаўнік Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель і пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

На меркаванне Стэфана Эрыксана, Еўропу задаволіць толькі ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Шведскі дыпламат адзначыў некаторыя змены ў гэтым кірунку – тэма стала часцей гучаць у дзяржаўных СМІ, і колькасць самых прысудаў зменшылася, але праблема засталася.

Стэфан Эрыксан і прадстаўнік Еўракамісіі Жан-Эрык Хольцапфель выказалі заклапочанасць з нагоды двух апошніх смяротных прысудаў – Васілію Юзэпчуку і Андрэю Жуку. У асуджаных застаецца апошні шанец- прасіць памілавання ў Лукашэнкі.

"Калі ў абодвух выпадках кіраўнік краіны прыме станоўчае рашэнне – мы будзем лічыць гэта за значны крок", - заявілі прадстаўнікі ЕС. Але пры гэтым яны за прынцыповасць беларускіх уладаў па гэтым пытанні і супраць вынясення гэтага пытання на агульнарэспубліканскі реферэндум.

"Смяротнае пакаранне – не тое пытанне, якое трэба выносіць на реферэндум. З ім ўлада павінна вызначыцца самастойна. Галоўнае для нас, каб беларускія ўлады прынялі агульнаеўрапейскія каштоўнасці і ўвялі мараторый, а потым зусім адмовіліся ад смяротнага пакарання", - адзначыў Стэфан Эрыксан.

Алесь Пехціеў

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров