Пірацкая складанка ад беларускіх музыкаў (+mp3)

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Ініцыятыва "Фан-клуб беларускай музыкі" падрыхтавала складанку пад назвай "Беларускі глобус", куды ўвайшлі каверы беларускіх музыкаў на вядомыя хіты – ад "Another Brick in the Wall" і "Nothing Else Matters" да "Знаешь ли ты" спявачкі Макsим. Аўтары складанкі заяўляюць, што камерцыйных мэтаў не пераследавалі, таму па ўзгадненне да аўтараў арыгіналаў не звярталіся і дыск будуць распаўсюджваць абсалютна бясплатна.

На дыску 16 кавераў. Некаторыя з іх пераспяваныя на абсалютным сур’ёзе і з вялікай любоўю да арыгінала, як тое зрабілі "Крама", што пераспявалі песню Pink Floyd, ці Pete Paff, што пераасэнсавалі Metallica, ёсць і творы, блізкія да жанру музычнай пародыі, як у выпадку са Змітром Бартосікам, што заспяваў "Я мужык-беларус" на манер "What Can I Do" гурта Smokie, ці гурт Tlusta Lusta, што зрабілі панк-версію "Знаешь ли ты" Макsим.

"Песні адбіралі найперш па геаграфічным прынцыпе, каб было прадстаўлена як мага болей розных краінаў свету. Атрымалі ЗША, Вялікабрытанію, Украіну, Расію, Польшчу, Бразілію, Ірландыю, Германію. Разглядаліся выключна беларускамоўныя каверы. Перавага аддавалася свежым трэкам ці старым, якія раней нідзе не выдаваліся", - апавядае менеджэр праекта Раман Латушка.

Змясціліся на дыску не ўсе годныя ўвагі каверы – не ўвайшлі "Прыгажуня" ў выкананні "Крамы", "Апавяданне пра маю вуліцу" гурта ULIS, "Не жадаю" ад "Чырвоным па белым" ды шмат іншых цікавых пераасэнсаванняў.

Нажывацца на вядомых музычных хітах аўтары складанкі не збіраюцца – увесь наклад будзе раздадзены цікаўным задарма.

Хто каго пераспяваў:

Крама - Pink Floyd - "Another Brick in the Wall" ("Мур")

Termin X - Oasis – "Wonderwall" ("Чароўны мур")

Мутнаевока - Nirvana – "Very Ape" ("Брудная малпа")

Pete Paff - Metallica – "Nothing Else Matters" ("Сродак і мэта")

Re1ikt - Therapy? – "Knives" ("Нажы")

Neuro Dubel - Chłopcy z placu broni – "Kocham wolność" ("Свабода")

IQ48 - Depeche Mode – "Enjoy the Silence" ("Аб чым марыш?")

Зьміцер Бартосік – Smokie – "What Can I Do" ("Я мужык-беларус")

Юры Несцярэнка і Пётр Ялфімаў - Creedence Clearwater Revival – "Have You Ever Seen The Rain?" ("Мару ўбачыць гэты дождж")

VIR - Blind Guardian – "Born in a Mourning Hall" ("Народжаны ля брамы пекла")

Tlusta Lusta - Макsим – "Знаешь ли ты?" ("Ведаеш ты?")

Deadmarsh - Metallica – "Enter Sandman" ("Люстэрка ночы")

Андрэй Плясанаў - Мандри – "Не спи" vs.("Два шляхі")

Partyzone - Rammstein - "Sonne" ("Сонца")

Ice Brains - Sepultura – "Roots Bloody Roots" ("Карані свабоды")

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров