Жудаснае здарэнне на МКАД

"Наша ніва"

Па словах відавочцаў, аварыя здарылася ў часе спынення руху на ўчастку дарогі для пропуска калоны вайсковай тэхнікі.

Жудаснае здарэнне на МКАД

30 сакавіка прыблізна а 14-й гадзіне на МКАД у раёне Сцяпянкі цягач "Вольва" збіў два легкавікі — "Опель" і "Пежо". Ад моцнага ўдару задняя частка "Опеля" змялася амаль да месца кіроўцы. На шчасце ў машыне не было пасажыраў. Кіроўца пашкодзіў твар. Паводле відавочцаў, на гэтым участку МКАД на той момант быў спынены рух для пропуска калоны вайсковай тэхнікі.

Жудаснае здарэнне на МКАД


"Мужыкі, я там быў на чатыры машыны наперадзе. Праз 5 — 10 секунд пасля спынення пачуў віск тармазоў і ўдар, як быццам з дзевяціпавярховіка скінулі смеццевы кантэйнер. МКАД была перакрытая ў тым месцы, дзе выезд на яе з-пад моста налева і наверх (р-н базы МНС і гаражнага кааператыва). Гаёвы, які на фота — перакрываў дарогу пад мостам, пачуў ўдар і падняўся па адхоне на МКАД. (…) У вадзілы Опеля рассечаны лоб. Сам ён ад удару апынуўся на пярэднім пасажырскім сядзенні і рассек лоб аб правую стойку (быў не прышпілены). Потым мы яго дасталі адтуль, адагнуўшы пярэднія дзверы", — напісаў адзін з наведвальнікаў форума onliner.by.

Жудаснае здарэнне на МКАД

Многія ўдзельнікі абмеркавання гэтага здарэння выказваюць прэтэнзіі да дзеянняў супрацоўнікаў ДАІ па арганізацыі руху на МКАД у часе праходжання ў гэтым раёне калоны вайсковай тэхнікі.

Жудаснае здарэнне на МКАД

Праз нейкі час на тым жа ўчастку трасы, прыблізна ў 500 м ад месца сутыкнення грузавіка з легкавікамі, адбылася яшчэ адно ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса "Мерседэс" і легкавіка. Мікраўтобус перавярнуўся.

Жудаснае здарэнне на МКАД

усе фота з forum.onliner.by

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров