У Баранавічах злавілі багамола

intex-press.by

Звычайнага багамола, радзіма якога – паўднёвыя краіны свету, наш гараджанін злавіў 9 жніўня ў раёне цэнтральнага гарадскога рынку па вул. Чарнышэўскага.

У Баранавічах злавілі багамола

З пацяпленнем клімату на Зямлі, адзначаюць навукоўцы, адбываецца заканамерная экспансія на Поўнач прадстаўнікоў флоры і фаўны Поўдня. Так, напрыклад, некалькі гадоў таму ў Беларусі, на Гомельшчыне, упершыню былі зафіксаваныя багамолы і паўднёварускія павукі-тарантулы. Радзіма першых – Пярэдняя і Сярэдняя Азія, Паўднёвая Еўропа, і Афрыка, другіх – стэпы і паўпустэльні паўднёвай Расіі.

Як сцвярджаюць навукоўцы, суставаногія і птушкі – найбольш мабільная частка фаўны Зямлі, таму іх распаўсюджванне на новыя тэрыторыі будзе найбольш імклівым і заўважным.

Па словах баранавіцкагна энтамолага Дзяніса Лундышава, дагэтуль у Баранавіцкім рэгіёне багамолы не сустракаліся.

Даведка Intex-press:

Багамол звычайны – буйная драпежная інсекта памерам да 50 – 70 мм атраду тараканападобных, якая харчуецца драбнейшымі прадстаўнікамі свету інсектаў, палюючы на іх з засады. Таму багамолаў вельмі цяжка заўважыць на зямлі: яны маларухомыя і практычна зліваюцца з травою, дзякуючы свайму зеленаватаму колеру і выцягнутасці цела. Іх пярэднія лапкі, густа ўсыпаныя шыпамі, надзвычай удала прыстасаваныя для захопу і ўтрымання здабычы. Сярод багамолаў шырока распаўсюджаны канібалізм: калі саміцам не хапае ежы, пасля спарвання яны з’ядаюць самцоў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров