"Гэта што? Лукашэнка памёр?"

"Наша ніва"

Дзесяткі сцягоў вывесілі на галоўным праспекце сталіцы актывісты "Еўрапейскай Беларусі". Міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў Юлію Дарашкевіч і Уладзю Грыдзіна, якія фатаграфавалі.

"Гэта што? Лукашэнка памёр?"

У Мінску абапал праспекту Незалежнасці, на адцінку ад вуліцы Макаёнка да аўтавакзалу "Маскоўскі", на ліхтарных слупах вісіць некалькі дзясяткаў бела-чырвона-белых сцягоў. Людзі на вуліцах узрушыліся, здымалі на мабільнікі, смяяліся. "Гэта што? Лукашэнка памёр?" - спытаўся адзін хлопец другога ў прысутнасці карэспандэнта.

"Гэта што? Лукашэнка памёр?"

Міліцыя затрымала 5 чалавек, у тым ліку фотакарэспандэнтаў Юлію Дарашкевіч і Уладзю Грыдзіна. Затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС.

"Гэта што? Лукашэнка памёр?"

Грыдзіну ў міліцэйскім аўто надавалі па карку. Фотажурналіст паспеў паведаміць, што білі яго сяржант і прапаршчык. Іх твары ён запомніў і збіраецца падаць скаргу.

"Гэта што? Лукашэнка памёр?"

Грыдзіна і Дарашкевіч выпусцілі каля 23.30. Юля так і не дазволіла сябе абшукаць.

На астатніх затрыманых складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні. Гэта Алег Ладуцька і Насця Аскерка. Пятая - Галіна Пярвушына, прахожая, якую затрымалі за тое, што яна фатаграфала сцягі.

"Гэта што? Лукашэнка памёр?"

Іх адвезлі ў турму на Акрэсціна.

Раніцай 30 кастрычніка іх будуць судзіць у судзе Першамайскага раёну сталіцы (вул. Талбухіна, 9) па абвінавачанні ў дробным хуліганстве.

усе фота nn.by

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров