У Мінску пройдзе "Ноч палітычнай рэкламы"

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Арганізатары імпрэзы з партыі БНФ плануюць паказаць чатыры сотні відэаўзораў замежнай вытворчасці, каб звярнуць увагу на адсутнасць свайго палітычнага прома.

Арганізатары "Ночы палітычнай рэкламы" кажуць, што планавалі спачатку зладзіць паказ палітычнага відэа, зробленага ў Беларусі. Але выявілася, што такі прыклад – толькі адзін. Таму вырашылі паказаць самыя яскравыя ролікі, пачынаючы ад кампаніі Эйзенхаўэра ў 50-я гады да агітацыйнага відэа з выбараў у суседніх краінах.

"Мэта наша простая – паказаць чужое, каб свае вучыліся. Каб у наступным годзе мы змаглі паказаць прыклады беларускага палітычнага відэа", - кажа кіраўнік культурніцкай камісіі партыі БНФ Аляксандра Клімовіч.

Спачатку да начнога паказу было адабрана каля 400 відэа, але паколькі імпрэза разлічана толькі на чатары гадзіны, давядзецца нечым ахвяраваць. Да ўсяго, паказ будзе суправаджацца каментарамі піаршчыкаў і палітолагаў. "Ноч палітычнай рэкламы" пройдзе на сядзібе партыі БНФ 30 красавіка з 20.00 да 02.00. Калі ідэя набудзе водгук, то імпрэза ў наступным годзе станецца больш маштабнай.

Топ-5 самых яскравых відэа "Ночы палітычнай рэкламы"


Перадвыбарны ролік прэзідэнцкай кампаніі Дуайта Эйзенхаўэра



Агітацыйны відэаролік кандыдата ў прэзідэнты Украіны Арсенія Яцэнюка



Перадвыбарны ролік кандыдата ў прэзідэнты ЗША Барака Абамы



І пародыя на яго рэспубліканцаў



Прома-ролік кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета Аляксандры-Вольгі Тыгрыцкай


поделиться

Новости по теме

Новости партнёров