"Партызанфільм" змяняе імідж (+ фота, відэа)

www.udf.by

Падобна на тое, што лібералізацыя дайшла і да беларускага кінематографа. На кінастудыю паклікалі режысёраў, якія раней не былі запатрабаваныя на Радзіме, каб яны зрабілі такія стужкі, якія на "Беларусьфільме" ніколі не здымалася. Тры бліжэйшыя прэм’еры: псіхалагічная драма, містычны трылер і эксцэнтрычная камедыя.

Стужка першая. "Ваўкі".

Фільм Аляксандра Колбышава "Ваўкі" можа стаць этапнай стужкай для айчыннага кінематографа. "Беларусьфільм" адмыслова для гэтай стужкі выдаткаваў немалыя грошы, каб набыць гуказапісвальнае абсталяванне. Мяркуецца, што з гэтым фільмам Беларусь будзе ўпершыню прадстаўлена на буйным кінафэстывалі "Берлінале" у 2010 годзе.



"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

"Ваўкі" – гэта псіхалагічная драма, дзея якой адбываецца ў пасляваенны час. Галоўны герой збягае з лагеру ў родную вёску, але і там ён не знаходзіць прытулку.

"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

Праца над стужкай мусіць скончыцца 15 кастрычніка 2009 году. Режысёр фільму Аляксандр Колбышаў запомніўся гледачам сваёй акторскай працай – ён сыграў расійскага нацыяналіста Штыркіна ў фільме "Акупацыя. Містэрыі", што быў забаронены да паказу Мінкультам. Апошнім часам ён шукаў шчасця ў Маскве, дзе здымаў тэлесерыялы ("Опера. Хроника убойнога отдела-3" – гэта яго праца).

"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

Стужка другая. "Грашовае дрэва"

Режысёра Аляксандр Канановіча пасля дыпломнай працы "Колер кахання" крытыкі адразу ж назвалі беларускім Кустырыцам. Але яго талент на Радзіме не прыдаўся, і режысёр выправіўся ўсё ў тую ж Расію. Цяпер вярнуўся, каб зняць эксцэнтрычную камедыю пад назвай "Грашовае дрэва". Галоўны герой атрымаў у спадчыну ад сваяка семкі ды выкінуў іх, а на наступны дзень пабачыў за вакном дрэвы, на якіх растуць грошы. Цікава, што музыку да фільму напісаў Лявон Вольскі.



"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

Стужка трэцья. "Масакра".

Режысёр скандальнай "Акупацыі" Андрэй Кудзіненка таксама вярнуўся з Расіі. У верасні ён пачне здымкі містычнага трылеру "Масакра". Мэта акрэслена досыць проста – зламаць стэрыятып пра беларускае кіно. Таму абяцаюцца дынамічны сюжэт з кроўю і пярэваратнямі.

"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

Дзея фільму адбываецца пасля паўстання Каліноўскага ў панскім маёнтку, у якім дзеяцца неверагодныя рэчы. Прэм’ера плануецца на весну 2010 году.

"Партызанфільм" змяняе імідж  (+ фота, відэа)

МЕРКАВАННЕ ЭКСПЕРТА

Кінакрытык Максім Жбанкоў рады, што на фактычна мёртвую ў творчым плане беларускую кінастудыю вяртаюцца таленавітыя аўтары, але на яго думку казаць пра адлігу ў сферы кіно яшчэ зарана:

- Лукашэнка неаднойчы казаў пра тое, што айчынны кінематограф трэба ўздымаць. І выйшла так, што акрамя гэтых трох рэжысёраў герояў проста не назіраецца. Пэўна, што ёсць кантракт паміж аўтарамі і адміністрацыяй кінастудыі: мы вас не кранаем, але вы трымайцеся ў пэўных межах. Пакуль гэта выглядае, як няпростая гульня і пра глабальную адлігу казаць зарана, - зазначыў эксперт.

фота www.belarusfilm.by и www.gazetaby.com

Сяргей Нятрэба

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров