У Мінску выступіць Джо Кокер

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Упершыню ў беларускіх аматараў якаснай музыкі паўстаў такі фантастычны выбар: на Стынга схадзіць альбо на Джо Кокера. Мінск уключаны ў сусветны тур уладальніка Ордэна Брытанскай імперыі, які прадстаўляе 25-ты па ліку дыск у сваёй кар’еры пад назвай Hard knocks.

Кокер выступіць у "Мінск-Арэне" 1 кастрычніка, канцэрт пазначаны ўжо ў графіку на афіцыйным сайце спевака. Спробы прывезці брытанскую зорку ў беларускую сталіцу былі і раней. У 2008 годзе пасля станоўчых перамоваў з менеджментам спевака ўжо нават пачалася рэкламная кампанія яго канцэрту (меркавалася, што Кокер выступіць на стадыёне "Дынама"), але выступ сарваўся.

2010 год – прарыўны ў плане канцэртаў сусветных знакамістасцяў. Раней надзвычай папулярныя і актуальныя выканаўцы зрэдчас выступалі ў Беларусі. Цяпер арганізатарам удалося адладзіць сістэму арганізацыі. Андрэй Шпіт, арганізатар канцэрту Стынга ў Мінску, кажа, што раней тое было немагчыма: "Раней не было такой пляцоўкі для маштабных канцэртаў, як "Мінск-Арэна". Па-другое, не ставала досведу па арганізацыі такіх праектаў. Ды і рынак яшчэ не сфармаваўся. Сёння такая гатоўнасць адчуваецца".

Арганізатары канцэртаў Стынга і Кокера мяркуюць сабраць каля 13 000 гледачоў на кожны канцэрт. Квіткі на шоў будуць каштаваць ад 100-130 тысячаў беларускіх рублёў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров