Rockerjoker: Саня останется с нами

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY

Гурт Rockerjoker запісаў песню, у якой заклікаюць Саню застацца. Каго яны мелі на ўвазе, музыкі казаць не хочуць. Аднак песню можа смела выкарыстоўваць ініцыятыўная група Лукашэнкі пад час пікетаў.

Гурт Rockerjoker гучна заявіў пра сябе з дапамогай свайго брутальнага кліпа "Амерыка", які ўвайшоў у лік самых скандальных ролікаў у музычнай гісторыі Беларусі.

У час выбарчай кампаніі-2010 музыкі вылучыліся, запісаўшы песню з прыпевам "Саня останется с нами", якую смела могуць браць сабе за гімн прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Але самі спевакі сцвярджаюць, што яны далёкія ад палітыкі.

"Я не падпісваўся за кандыдатаў і наогул не вырашыў, ці пайду на выбары. Да палітыкі нам няма ніякай справы. Мы пяем пра тое, што бачым у вакне. Няхай нехта напружваецца, а мы будзем радавацца", - кажа адзін з удзельнікаў дуэта Міхей Насарогаў. "Гэта песня-жарт, хоць можаце лічыць яе правакацыяй, калі так заўгодна", - дадае другі музыка Макс Сіры.

Музыкі мяркуюць, што іх твор зразумеюць толькі людзі з добрым пачуццём гумару.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!