"Крымінальнае чытво" з Янукевічам

"Наша Ніва"

Новаабраны кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у свой час агучыў на беларускую мову героя Бруса Ўіліса з "Крымінальнага чытва".

Пры гэтым пераклад культавай стужкі Квенціна Таранціна рэдагавалі калегі Янукевіча па партыі Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі, а кіраваў праектам Франак Вячорка. Тады ён яшчэ не быў у салдатах.

У фільме герой Бруса Ўіліса-Янукевіча баксёр Бутч па загадзе мафіёзі-мурына мусіў паддацца на рынгу. Але замест гэтага Ўіліс-Янукевіч накаўтаваў суперніка насмерць. Пасля сутычкі баксёра і мафіёзі яны трапляюць у логава маньякаў. Але герой вызваляецца і з дапамогай самурайскай шаблі хутка наводзіць парадак.

Па выхадзе беларускай агучкі фільму разгарэўся скандал. На папрокі, што "прыхільнік хрысціянска-дэмакратычнай традыцыі БНФ" дубляваў крымінальны фільм,

Янукевіч адказаў: "Фільм сам па сабе абсалютна не пярэчыць ніякім маім каштоўнасьцям, не лічу, што гэты момант неяк можа адбіцца на маёй палітычнай кар’еры. Герой, якога я агучваю, яшчэ і вельмі моцны духам пэрсанаж, сам пра сябе клапоціцца, прыдумляе нейкія камбінацыі і дамагаецца таго, што ён хоча".
Цяпер вобраз Бутча зайграў новымі фарбамі.

Фразачкі, прыдуманыя Таранцінам ды ўкладзеныя Вячоркам з Садоўскім у вусны Ўіліса-Янукевіча, выклікаюць гамерычны рогат: "Для выбухаў і страляніны яшчэ зарана" або "Z. падох, бэбі, Z. падох".

Далейшы маналог пра бойку, агучаны Янукевічам, тлумачэнняў не патрабуе.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров