Как Вы относитесь к тому, что Лукашенко наградил Киркорова орденом Скорины?
Ці зацвердзіць Прэзідыум АДС праект Віктара Івашкевіча?
26 мая 2009, 13:57
Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч разаслаў сябрам Прэзідыума Палітрады АДС свой праект Мемарандума па пазіцыі дэмакратычных сіл адносна ўзаемадзенняў з уладамі. Плануецца, што гэтае пытанне будзе разгледжанае 27 траўня. Тэкст дакумента палітык агучыў напярэдадні падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Эканамічны крызіс набірае сілу. Для большасьці жыхароў Беларусі яго наступствы будуць вельмі цяжкімі. Галоўны абавязак улады - абараніць сваіх грамадзянаў. Але улада, якая сёньня пануе на Беларусі ня можа, да і ня хача працаваць на карысьць беларускага народу, - адзначаецца ў дакуменце. - Адзінае выйсьсце з крызісу – гэта разьняволеньне творчай ініцыятывы людзей, якія могуць прапанаваць новыя ідэі, распрацаваць новыя тэхналёгіі, арганізаваць новую вытворчасьць. Але менавіта супраць такіх людзей накіраваная ўся вялізарная бюракратычная машына. Менавіта на тупой і сьляпой рабскай пакоры і на падаўленьні любой грамадскай ініцыятывы трымаецца рэжым асабістай улады А.Лукашэнкі".
"Зыходзячы з усяго вышэй сказанага, мы заяўляем, што пазытыўныя зьмены на Беларусі магчымыя толькі пасьля адхіленьня А.Лукашэнкі ад улады, бо менавіта ягонае дыктатарскае праўленьне зьяўляецца галоўнай перашкодай для руху Беларусі ў кірунку эўрапейскай інтэграцыі, грамадскага прагрэсу і нацыянальна-культурнага адраджэньня матэрыяльнага дабрабыту ўсіх жыхароў Беларусі", - падкрэсліваецца ў праекце.
Плануецца, што абмеркаванне гэтага дакумента пачнецца ўжо 27 траўня падчас пасяджэння Прэзідыума Палітрады АДС. Аднак хутчэй за ўсё палітыкам спатрэбіцца яшчэ пэўны час, каб узгадніць усе пазіцыі.