Апафеозам святкаванняў хай стане з’езд нацыяналістаў

Cлавамір Адамовіч, для UDF.BY

У 2014-м годзе спаўняецца 20 гадоў з часу правядзення Першага З’езду Беларускіх Нацыяналістаў.

У сувязі з гэтым прапаную і заклікаю адзначыць гэты факт новай беларускай гісторыі адпаведнымі ўшанаваннямі ў самай рознай форме (творчыя сустрэчы, канцэрты, мастацкія пленэры, ваенізаваныя зборы, вандроўкі ў месцы, дзе паўставала і гартавалася нашая нацыянальная свядомасць…

Апафеозам святкаванняў няхай стане Другі З’езд Беларускіх Нацыяналістаў…

Мы, беларускія нацыяналісты, добра разумеем, што існы акупацыйна-крымінальны рэжым у наступным годзе проста стане на вушы ў сваім імкненні перашкодзіць правядзенню святкаванняў і самога З’езду. І таму адпаведнай павінна быць тактыка нашых дзеянняў: максімальны рэзананс па выніках мерапрыемстваў і нуль рэпрэсіяў у адносінах да нас і нашых сяброў.

Асабіста я думаю, што Другі З’езд варта правесці як дома, тут, у Беларусі, так і за межамі нашай Рэспублікі. Апошні варыянт – з удзелам нашых аднадумцаў у адпаведных краінах…

Ужо сёння трэба заняцца зборам сродкаў, адкрываць шэнгенскія візы, увогуле наводзіць парадак з уласнымі дакументамі, каб мінімізаваць усялякія падставы для правакацыяў з боку акупантаў…

Чаму трэба праводзіць святкаванні і Другі З’езд?

Адказ: для таго, каб дэманстраваць нашым ворагам і нядобразычліўцам нашу неўнікнёную Т У Т прысутнасць і ўпэўненасць у саміх сабе і нашай перамозе!

Для таго, каб абудзіць у нашых душах высокія пачуцці Любові і Нянавісці!

Для таго, каб адчуць, што як у мяне, так і ў цябе ёсць аднадумцы і надзейныя таварышы, якія будуць з табою ў той момант, калі надыйдзе час дзейнічаць!

Новости по теме

    ПКБ атрымала памяшканне для з'езду

    18 траўня Мінгарвыканкам нарэшце выдзеліў Партыі камуністаў беларускай памяшканне для правядзення чарговага з’езду. У ім мяркуецца ўдзел 210 дэлегатаў (па 30 ад Мінска і кожнай з абласцей). З’езд пройдзе ў закрытым рэжыме: будуць запрошаныя толькіподробности

Новости других СМИ