У чым плагіят Ялфімава?

generation.by

Скандал за скандалам суправаджаюць сьпевака Пятра Ялфімава. Чарговы, на гэты раз "бусьляны", выліўся на старонкі галяндзкай прэсы.

Як перадае нідэрляндзкі партал AD.nl, "залаты голас і скураныя штаны Славянскага базару" Пётр Ялфімаў, які прадстаўляе ў Маскве Беларусь на песенным конкурсе Эўрабачаньне, актыўна выкарыстоўвае такую ж самую выяву бусла, што і муніцыпалітэт Гаагі. Але, у адрозьненьні ад чыноўнікаў, якія ў асноўным ставяць бусла на афіцыйных лістах і паперах, Ялфімаў актыўна друкуе гаагскага бусла на ўсіх сваіх сувенірах ад фанацкіх цішотак да "камунараўскіх" цукерак.

У чым плагіят Ялфімава?Журналісты радыё Den HaagFM Эдвін Вэстэнбэрг і Ёхан Мак былі аднымі зь першых, хто заўважыў дзіўнае падабенства. "Калі мы запыталіся прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі, ці пыталі яны дазвол у муніцыпалітэту гораду на выкарыстаньне лягатыпу, ад нас толькі адвярнуліся", — распавядаюць журналісты.

Як пазьней распавёў Пётр Ялфімаў, выпадак з буслом — гэта дзіўнае супадзеньне.

"Беларуская дэлегацыя апраўдваецца тым, што бусел — сымбаль нацыі. Але яны, падаецца, ніколі ня чулі пра аўтарскія правы", — кажа Эдвін Вэстэнбэрг.

Альдэрман Гаагі (міністар муніцыпальнага ўзроўню) Фрыц Хафнагель вельмі спакойна рэагуе на гэту гісторыю.

"Я вылятаю ў Маскву ў пятніцу. Калі Ялфімаў трапіць у фінал, я канешне ж запытаюся ў Пятра, адкуль у яго гэта выява бусла. Самае цікавае, што ён ня быў у ліку 24 удзельнікаў конкурсу, што наведалі Гаагу на мінулым тыдні".
Як ужо вядома, Ялфімаў у фінал не прайшоў, таму, відаць, спадар Хафнагелю так і не запытае спевака пра яго лягатып.

Але беларусам ня варта асьцерагацца афіцыйных зваротаў з Гаагі. "У любым выпадку, гэта добрая рэкляма для Гаагі, — кажа Хафнагель. — Аднак я б параіў беларусам выкарыстоўваць новы "турыстычны" лягатып, які быў зроблены [вядомым галяндзкім фатографам — аўт.] Антонам Кобійнам".

"Можа быць, гэты выпадак прывядзе да наплыву хвалі турыстаў зь Беларусі ў нашу краіну"
, — спадзяецца Альдэрман.

У выніку сваёй пільнай цікаўнасьці да беларусаў, галяндзкія журналісты атрымалі бутэльку гарэлкі ад Пятра Ялфімава. І нават на ёй галяндцы ўбачылі свайго бусла.

"Гэта бутэлька для Хафнагеля, калі ён прыедзе сюды. Мы ня любім гарэлку", — кажуць журналісты.

поделиться

Новости по теме

    Пётр Ялфімаў можа выступіць на Bela Music

    Пакуль прадстаўніку Беларусі на "Еўрабачанні" перамываюць косці афіцыйныя асобы, калегі ды звычайныя гледачы, прыхільнікі выканаўцы пачалі акцыю ў падтрымку спевака. Ужо ў наступную суботу Елфімаў можа выйсці на адну сцэну з Кулінковічам іподробности

Новости партнёров