Беларус згубіў шмат крыві, але выйграў Еўракубак

"Еўрарадыё"

Уладальнікам Еўракубка па свабоднай пірамідзе стаў 18-гадовы беларус Алег Рэчыц. У фінале спаборніцтваў, якія праходзілі ва ўкраінскім горадзе Хмяльніцкім, ён перамог 22-гадовага ўкраінца Віталя Перкуна — 7:6.

Трэцяе месца дасталося таксама ўкраінскім більярдыстам, расіяне здолелі замацавацца толькі ў васьмёрцы.

Як паведамляе сайт billiard-online.com, перад паўфінальным матчам у Рэчыца з носа ішла кроў, у яго быў вельмі моцны ціск. Аднак апошнія дзве гульні ён правёў упэўнена і заслужана перамог.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров