Хто схрумкае Лукашэнку?

"Наша Ніва" паводле przekroj.pl

1 ліпеня ў Любліне пройдзе святкаванне 440‑й гадавіны падпісання Люблінскай уніі. Свята будуць адзначаць прэзідэнты Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Латвіі.

Беларусь прадставіць былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Аляксандр Лукашэнка не запрошаны.

Але прэзідэнта Беларусі прадставіць мастацкая інсталяцыя літоўскага перфомэра Рэдаса Дзіржыса, створаная адмыслова з гэтай нагоды. Сапраўдны партрэт Лукашэнкі, з морквы, буракоў і радыскі, павінен зазелянець у ліпені на лужайцы ля люблінскага Дома культуры.

Пакуль што найхутчэй расце радыска. Арганізатары, аднак, баяцца, што пры цяперашнім надвор’і, партрэт не вырасце ў час. Агароднінай з партрэта прэзідэнта Беларусі змогуць пачаставацца усе жадаючыя.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!