Музычная грамадскасць вылучыла кандыдатам у прэзідэнты Вольскага

Сяргей Нятрэба , партал навінаў www. UDF.BY

На пытанне "Каго з музыкаў вы б вылучылі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі" большасць апытаных назвала спевака Лявона Вольскага. На другім месцы – лідэр гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок, на трэцім – лідэр Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч.

Апытанне праводзіў музычны інтэрнэт-партал "Тузін Гітоў". У першай тройцы апынуліся лідэры самых вядомых беларускіх рок-гуртоў. Вольскі набраў 171 голас, Міхалок – 127, Куллінковіч – 81. Цікава, што на чацвертым месцы адказ Пазьняк чым не музыка", а за варыянт "Самі ведаеце за каго" прагаласавала ўсяго пяць чалавек.

У Вольскага неаднойчы пыталіся – ці не хоча ён змяніць пасаду прэзідэнта Незалежнай Рэспублікі Мроя на прэзідэнта Беларусі. Але музыкант на гэта заўжды адказваў, што прафесійная палітыка — гэта не яго справа.

У час кампаніі па выбарах-2010 Вольскі пакуль у адкрытую ніводнага кандыдата не падтрымаў, хоць улетку запісаў песню на словы Уладзіміра Някляева з прыпевам "Кажы праўду!". Чуткі, што за гэты запіс лідэр кампаніі "Гавары праўду" заплаціў немалыя грошы, спявак назваў смешнымі. У апошнім інтэрв’ю "Радыё Свабода" музыка прызнаўся, што лічыць за лепшае для сябе ў гэтым годзе "ні за каго канкрэтна не гуляць, бо можна спаслаць на сябе праклён іншых".

Што да прэзідэнцтва, то на адным з форумаў на партале TUT.BY пяць год таму Вольскі абмовіўся: "Цягам блiжэйшых 10 гадоў палiтыкай займацца не збiраюся". Так што наступная прэзідэнцкая кампанія сапраўды можа прайсці пры ўдзеле лідэра N.R.M. і "Крамбамбулі".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров