Мама Колі знікла?

Радыё Свабода

Інтэрнэт-СМІ са спасылкай на расійскага аналітыка Андрэя Суздальцава распаўсюдзілі інфармацыю, што маці Мікалая Лукашэнкі, малодшага сына кіраўніка краіны, працуе галоўным лекарам санаторыя "Беларусь" у Сочы.

Паводле спадара Суздальцава, яна нібыта бачылася са сваім сынам, калі Мікалай прыехаў у Сочы з Аляксандрам Лукашэнкам на сустрэчу з расійскім прэзідэнтам.

У санаторыі "Беларусь" у Сочы гэтае паведамленне не пацвердзілі. Намеснік дырэктара Сяргей Кастэнка паведаміў, што пасады галоўнага лекара ў санаторыі няма, а ёсць пасада дырэктара, якую займае Георгій Саракашын. Супрацоўніцы Ірыны Сцяпанаўны Абельскай у санаторыі ніколі не было. Гэта пацвердзілі і ў аддзеле кадраў.

Людзі, якія ў жніўні адпачывалі ў санаторыі Беларусь у Сочы, таксама не бачылі там спадарыню Абельскую, затое бачылі законную жонку А. Лукашэнкі Галіну Радзівонаўну, якая там папраўляла здароўе.

У сваю чаргу, Андрэй Суздальцаў выказаў "Свабодзе" меркаваньне, што пасля паведамлення пра Ірыну Абельскую ў СМІ яе маглі тэрмінова звольніць.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров