Злы "Лукас Шэнка" пужае дзетак

"Наша Ніва"

15 красавіка ў літоўскім пасольстве ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя перакладаў на ўкраінскую кніжкі казак Вітаўтаса Ландсбергіса "Мышка Зіта".

Гэта не той Ландсбергіс, які быў адным з заснавальнікам "Саюдзіса" і спікерам літоўскага Сойму, а ягоны сын, таксама Вітаўтас.

Прывядзём адну цытату з кнігі казачніка. Вось аказваецца чым палохаюць літоўскіх дзетак:

"Падняліся яны над Вільняй, праляцелі пачэснае кола над руінамі замку Гедыміна… А потым павярнулі проста на Беларусь, якой у тыя часы кіраваў злы кароль Лукас Шэнка з вялікімі вусамі".

поделиться

Новости по теме

    Вечар памяці Аляксея Карпюка

    Імпрэза з прэзентацыяй кнігі Аляксея Карпюка "Развітанне з ілюзіямі" адбудзецца 23 красавіка у Гродна. Сустрэча, на якой гарадзенцы будуць ўзгадваць знакамітага земляка, арганізаваная пры падтрымцы Руху "За Свабоду".подробности

Новости партнёров