На суботніку разарвалі дзяржаўны сцяг

"Еўрарадыё"

У Бабруйску на суботніку разарвалі дзяржаўны сцяг. Чырвоныя і зялёныя анучкі развесілі на дроце, якім агарадзілі пасаджаныя маладыя дрэўцы каля адной з навучальных устаноў горада.

Цяжка сказаць, калі адбылося здарэнне: падчас суботніка — тыдзень таму, ці ўжо пасля яго. Маладыя дрэўцы былі пасаджаныя каля тратуара каля галоўнага ўваходу ў будынак бабруйскага філіяла аднаго са сталічных універсітэтаў. Дзяржаўны сцяг (і, магчыма, не адзін), шчыльненька разарваны на кавалкі, з арнаментам, вее па ветры і адганяе ад сажанцаў цікаўных і злоснікаў, а таксама, мабыць, бабруйскіх апазіцыянераў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров