Крызіс зачапіў і сабак?

"Еўрарадыё"

Падатак на ўтрыманне сабак вырашыў падвысіць Брэсцкі абласны савет дэпутатаў. Калі раней за ўтрыманне сабакі у шматкватэрным доме трэба было плаціць амаль 12 тысяч рублёў у квартал, то цяпер плата залежыць ад пароды сабакі.

За малога цюцьку да 40 см у карку трэба плаціць 10500 рублёў на квартал, ад 40 да 70 см — 21 тыс. рублёў, ад 70 см і вышэй, а таксама за сабак небяспечных парод трэба заплаціць ужо 52500 рублёў на квартал. Установы і індывідуальныя прадпрымальнікі за такога сабаку заплацяць 105 тысяч на квартал.

Збор не бярэцца з інвалідаў 1-2 груп, непрацуючых пенсіянераў і бюджэтных арганізацый.

поделиться

Новости по теме

    Лекі па старых цэнах скончыліся

    У аптэках амаль скончыліся запасы лекаў па старых цэнах мінулага года. Новым коштам здзіўляюцца нават самі аптэкары. Першымі скончыліся ды падаражэлі самыя хадавыя прэпараты, якія не ляжаць доўга на паліцах.подробности

Новости партнёров