"Мисс Минск - 2013" посвящают стихи и песни

Елена Скоробогатова / TUT.BY

Скандал вокруг участниц столичного конкурса красоты комментируют все, кроме организаторов конкурса и самих мисс. Необычный поворот конкурса вдохновил публичных белорусов не только на новые тексты в авторских колонках, но даже на песни и стихи. TUT.BY собрал в Cети самое интересное.

Поэт, журналист и блогер Дмитрий Растаев отреагировал на скандал как и положено - стихами:

Когда мы были малышами,
скакали всюду голышами,
по жизни дули в неглиже,
не зная бед на свои ж...

Года прошли, мы стали строже:
жить в неглиже - себе дороже.
Но как же хочется опять
по жизни голыми скакать!

Как попрыгунчики в шкатулке,
в трусах бунтуют наши булки,
кричат, что воля им милей
и рвутся прочь из труселей.

Всё снять - и выложить в фейсбуке!
Мир должен видеть эти штуки!
А после съемок - хоть потоп.
Мир пропадет без наших ж...

Серый Ёжик (Сергей Скуратович) написал песню, вдохновившись "славой" своей одноклассницы, которая, по его словам, оказалась "Мисс Дружбой". В описании клипа на youtube.com автор объясняет, что затронуло его лично в этой истории:

Сергей Скуратович: Впервые события, которые являются предметом жаркого обсуждения всех окружающих меня людей, вдохновляют меня на создание песни. Казалось бы, ну что такого? Стриптизерши расхватали главные призы на конкурсе "Мисс Минск 2013".

И все вроде бы ничего, если бы с одной из девушек, обнаженными фотографиями которой сейчас пестрят все инетрнет-блоги, я не учился бы вместе в школе. Она занималась вокалом, танцевала в хореографических коллективах, у нее была мечта. И все это ради чего? Чтобы стать стриптизершей?

Или поставим вопрос иначе - если ты не стриптизерша (а таких в этом году среди участниц конкурса оказалась добрая половина), то ты не достойна даже пройти отборочный тур конкурса, способного дать перспективы для твоего счастливого будущего?

Вопрос достаточно серьезный. Но вот только мне, как человеку, у которого есть младшая 16-летняя сестренка, хочется разъяснить ей и всем другим молодым девушкам, что получить корону могут НЕ ТОЛЬКО девушки легкого поведения. Хотя кто его знает - сейчас пока все указывает на обратное...

Но выбор у каждого свой. И моя песня об этом.


"Мисс Минск - 2013" посвящают стихи и песни

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Олег Гарунович, главный редактор Goals.by, высказался в своей колонке на 34mag.net: Минск заслужил свою Мисс и теперь не стоит кривить душой и отбирать у Яны корону. Ведь даже Ксюша Ситник выросла и демонстрирует на своих страничках соцсетей фотографии в бюстгальтере.

Алег Гаруновіч: ...Проста канстатуем: за апошнія гадоў дзесяць Беларусь значна прасунулася ў эратычным кірунку. Як Ксюша Сітнік, што ў дзяцінстве спявала наіўныя песенькі, а цяпер падрасла і радуе тых, хто не забыў яе творчасць, смелымі фоткамі ў станіку.

Самім беларусам не варта курчыць з сябе пурытан. Нават дзіўна, што нашыя праявы сексуальнасці ўсё яшчэ шакуюць нас саміх і выклікаюць нейкую дыскусію. Выступ расійскай порназоркі Каці Самбукі сабраў у менскім клубе няхілую аўдыторыю. Арганізатары зазначалі, што людзям спадабалася. На "Еўрабачанне" мы пасылаем Алёну Ланскую, якая выходзіць на сцэну ў карацюсенькай сукенцы, і больш адкрытага ўбору няма ні ў каго з удзельнікаў конкурсу. У фотасправаздачах з начных клубаў больш за ўсё лайкаў атрымоўваюць здымкі з голымі дзяўчатамі. Гэта ж не арабы і расейцы клікаюць, так?

Над брэндам Менска ўжо некалькі месяцаў ламаюць галаву найлепшыя піяршчыкі краіны, ды і заходнія спецы не застаюцца ўбаку. Англічане вось прыдумалі нейкія камбінацыі белых і блакітных палосак, каб адлюстраваць існасць нашай сталіцы. Think Minsk - цікава, з чаго б гэта? Мы што, для ўсяго свету выступаем заканадаўцамі мод у філасофіі, літаратуры і мастацтве? У нас запраўляюць інтэлектуалы?

Лагатыпам горада больш сумленна было б зрабіць стройны жаночы сілуэт. Каб добра праглядаліся сцёгны і, пажадана, грудзі. Яшчэ можна выкарыстаць сілуэт дворніка (у нас жа добра прыбрана) ці бухога мінака, але жаночы выглядае прывабней. Fuck Minsk - гэта па-нашаму.

Журы конкурсу "Міс Мінск - 2013" інтуітыўна зрабіла самы аб’ектыўны выбар, які толькі магло зрабіць. Гэты выбар добра паказвае нашы норавы і густы. Стрыптызёркі, дзяўчаты go-go, развясёлыя тусоўшчыцы - менавіта яны дапамагаюць Менску ўмацаваць імідж горада, дзе можна добра адтапырыцца. І наплыў такіх дзяўчат на конкурсе прыгажосці (яны ж на самой справе прыгожыя і, дарэчы, нічога дрэннага не робяць) выпадковасцю не назавеш. Сталіца атрымала каралеву, якую заслугоўвае. Галоўнае, каб журы не спужалася свайго рашэння.
Слаўся, каралева Яна!"


Блогер и журналист Dzmitry Halko, например, не находит разницы в том, что происходит в ночных клубах и на самом конкурсе:

Дмитрий Галко: Если вы считаете, что т. н. конкурсы красоты чем-то принципиально отличаются от стриптиза или проституции, то вы какой-то чергинец.


"Мисс Минск - 2013" посвящают стихи и песни

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY


Наиболее обсуждаемой в эти дни стала колонка на budzma.org писателя Виктора Мартиновича.

Лідары думкі, якія задаюцца пытаннем, як мог прадстаўнік гарадской адміністрацыі віншаваць такую дзяўчыну, як яму было не сорамна? А загана дзяўчыны - ў некалькіх адносна правакатыўных здымках - любая добрая party пакідае пасля сябе стосы такіх выяў. Хэй, хлопцы, вы не ведалі, што нават у каралеваў ёсць попа і грудзі?

З другога боку - горад Мінск, які нядаўна трапіў у чарговы рэйтынг сусветнай разбэшчанасці. Мінск, які цнатлівым ну аніяк не назавеш. Горад начнога жыцця, горад казіно, "дзяўчатак", што мараць пазнаёміцца ў кафэ з багатым мужыком, "каб не працаваць усё жыццё на заводзе", і горад кавярняў, якія ўсё хутчэй нагадваюць "дамы знаёмстваў". Горад, куды ў асобных краінах Бліжняга Ўсходу адкрыта клічуць "на сэкс-турызм".

І вось у такім горадзе ставіцца пад пытанне ТБ-трансляцыя цырымоніі "Міс Мінск" - праз тое, што Міс Мінск не надта прыстойна сабе паводзіць па-за межамі конкурсу "Міс Мінск". Афіцыйныя прадстаўнікі робяць каментары, з якіх вынікае, што вось ад такіх конкурсаў недалёка да "аднаполай любві", якая ў нас наогул асацыюецца з апошняй мяжой чалавечнасці.

Дык як гэта сумясціць - такі Мінск і гэткую рэакцыю мінчукоў? Паспрабуем разабраць.

Па-першае, рэакцыя грамадства (калі срач у інтэрнэце наогул можна называць "рэакцыяй грамадства") дэманструе, што Беларусь з’яўляецца супольнасцю вельмі кансерватыўнай. Нават, я б сказаў, фундаменталісцкай, бо лічыць праблемай здымак, на якім апрануты мужчына кранае вуснамі жанчыну ў тое месца, дзе знаходзіцца смочка жанчыны, могуць хіба што талібы.

Але, што цікава, тая з’ява, якая бачная за палемікай - зусім не рэлігійны фундаменталізм! Бо нельга ўбачыць у той палеміцы, што ўзнялася пад фоткамі, традыцыйных аргументаў, якія высоўваюць хрысціянскія палемісты. Хрысціянскі фундаменталізм вымагаў бы ад дзяўчыны вернасці запаветам Пісання: прыстойнай вопраткі, доўгай спадніцы, вернасці аднаму маладому чалавеку. Усіх гэтых аргументаў у тролінгу Міс Мінск няма, і гэта цалкам вытлумачальна, бо патрабаванне да мадэлі "апранацца ў доўгую спадніцу" ў Сеціве гучала б прыкметай глупства таго, хто гэтае патрабаванне высоўвае.

Мне складана было ўцяміць прыроду такога ханжаства, тым больш, што ханжаства рэпрэзентавана ў самай не-кансерватыўнай пляцоўцы, у інтэрнэце. Дык вось, маё бачанне палягае ў тым, што цемрашальства, што палезла з усіх каментароў, з’яўляецца выхадам ідэалагічнага, ці савецкага фундаменталізма.

Прэтэнзію, якая выстаўленая да дзяўчыны, можна сфармуляваць так: цябе абралі самай прыгожай красуняй Мінска, а ты не адпавядаеш тым высокім чалавечым якасцям, якім павінна адпавядаць. Такім чынам, назіраецца распаўсюджванне паняцця "прыгажосць" у маральную плашчыню. Такое распаўсюджванне было характэрна для савецкага этасу.

Мы, як людзі савецкія, дагэтуль жывём ва ўпэўненасці, што сексу няма, і смяротна крыўдуем, калі жыццё дэманструе нам яўныя прыкметы таго, што свет сексуальнага ёсць і ён - зусім побач. Шок, які гучыць у кожным раз’юшаным каменце - гэта шок піянера, які верыў у тое, што ягоная абранніца, Лёля з сёмага бэ, пісае не інакш, як духамі "Чырвоная Масква", і вось, раптам, давялося пабачыць яе ў машыне з дарослымі каўказцамі: яна піла з імі віно, а яны яе мацалі за цыцкі.

Гэта шок безвыходнасці разумення як таго, што Лёля - такая ж жывая баба, як усе астатнія; шок разумення і таго, што табе яна цыцкі памацаць не дазволіць дакладна, што ты выключаны з працэсу спажывання Лёлі праз уласную няздольнасць адпавядаць запытам гэтага жорсткага дарослага свету.

І, каб не звар’яцець ад крыўды і безвыходнасці, варта задацца галоўным пытаннем: якая яна - прыгажосць, што адпавядае архетыпу беларускага савецкага фундаменталізма?

Відавочна, яна павінна быць добрая. У яе мусяць утварацца ямачкі на шчаках, калі яна пасміхаецца. Нечым яна мусіць нагадваць Маці.

Відавочна, яна павінна быць этычная, павінна казаць шмат добрых слоў пра Радзіму і наш подзвіг падчас Другой сусветнай вайны.

Пажадана, каб яна мела нейкі талент, напрыклад - спявала спакойныя песні пра сяброўства і святыя абавязкі. У яе павінны быць доўгія прамыя валасы, сабраныя ў касу, бо інакш нельга.

Канечне ж, яна павінна быць прыстойна апранутая: спадніца да падлогі, закрытыя грудзі, ніякіх там дэкальте - ад гэтага адзін крок да аднаполай любві.

Мне бачыцца Валянціна Талкунова, якой яна была ў маладосці: вось яна ўзыходзіць на сцэну, прыціскае да сэрца букет, які ёй падарылі ветэраны і звяртаецца да нацыі: "Дарагія мае! Дзякуй!"

Красуня-маці.

Красуня-заступніца.

Красуня-сястра.

Ніякага сексу. Любыя думкі пра секс з ёй павінны нават таму, хто думае, падавацца вычварэнствам. Яе немагчыма жадаць. Яе немагчыма нават кахаць.

Я сумняваюся ў тым, што арганізатары конкурсаў прыгажосці мелі дастаткова рэфлексіўнасці, каб зразумець, чаго ад іх чакае саветызаваная нацыя. Здаецца, у гэтым тэксце ўсё сфармулявана больш, чым канкрэтна.

Пасля скандалу вакол "Міс Мінск" любы традыцыйны конкурс прыгажосці з дзяўчатамі, што маюць істотна акрэсленую сексуальнасць, будзе выклікам. З іншага боку, змена фармату пад стылістыку "Мода. Ленінград-1965" станецца адыходам ад сусветнага стандарту, што ў глабалізаваным свеце спажывання прыгажосці, часткай якога як-ніяк з’яўляецца Беларусь, можа выклікаць каменты не меней з’едлівыя, чым "рубілава" гэтага тыдня.

Тым не меней, канфлікт двух беларускіх "прыгажосцяў" адбыўся. Суіснаваць далей яны не могуць, бо будуць спараджаць яшчэ болей абсурду і сюррэалізма. Чакаем Талкунову!"


А что думаете вы о сложившейся ситуации с конкурсом "Мисс Минск - 2013"?

Новости по теме

Новости других СМИ