Што агульнага паміж дзяржаўным сцягам і мамантам?

"Звязда"

Рамбiчны арнамент, якi прысутнiчае на дзяржаўным сцягу Рэспублiкi Беларусь, iснаваў яшчэ 12 тысяч гадоў таму, калi на зямлi жылi маманты, піша газета "Звязда".

Пра гэта на прэс-канферэнцыi "Развiццё беларускай геральдыкi ў Рэспублiцы Беларусь. Вытокi беларускай сiмволiкi" журналiстам паведамiў доктар гiстарычных навук, член Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Сяргей Расадзiн. Паводле яго слоў, арнамент яскрава бачны пры зрэзе бiўня маманта Mаmmutus рrimi gеnius.

"Арнамент мае глыбокую гiсторыю, яго элементы прасочваюцца нават у культуры цывiлiзацыi Цэнтральнай Азii i Кiтая. Некаторыя кажуць пра iсламскае прачытанне нашага сцяга, але гэта не так. У сваёй новай кнiзе "Гiстарычныя вытокi i лёсы дзяржаўных сiмвалаў Беларусi" я прыводжу шэраг аргументаў на карысць хрысцiянскага бачання сцяга. Чырвоны колер — гэта колер пакутнiцтва, вечнага жыцця; зялёны — гэта сiмвал вечнасцi". Герб Радашковiчаў, на выяве якога ёсць абодва хрысцiянскiя элементы, Сяргей Расадзiн прыводзiць у якасцi пацвярджэння сваiм здагадкам. Мы павiнны належным чынам ставiцца да сваёй гiсторыi, — падкрэслiў навуковец.

Магчыма гісторык зрабіў навуковае адкрыццё, і насамрэч беларусы пайшлі ад мамантаў?

поделиться

Новости по теме

    "Белоруссия" у законе

    Лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч звярнуўся да рэдакцыяў газет "Комсомольская правда в Белоруссии", "Аргументы и факты в Белоруссии", "СБ.Советская Белоруссия - Беларусь сегодня" з просьбай правільна ўжываць назву Беларусі.подробности

Новости партнёров