Уладальнікамі рок-кароны сталі "Ляпісы"

"Тузін гітоў"

Увечары ў Палацы культуры гораду Маладэчна былі названыя пераможцы 13-й па ліку цырымоніі ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны "Рок-Каранацыя". Абыйшлося без асаблівых сюрпрызаў — галоўную рок-карону атрымаў гурт "Ляпіс Трубяцкой".

Каманда Сяргея Міхалка сьледам за N.R.M. і Neuro Dubel стала трэцяй беларускай групай, якая двойчы прызнавалася найлепшай на цырымоніі.

Вынікі цырымоніі (Пераможцаў вызначала журы, акром адмыслова пазначаных намініцыяў).

Песьня году (вызначалася парталам "Тузін Гітоў") — "Зорачкі" ("Ляпіс Трубяцкой")

Альбом году — "Маніфэст" ("Ляпіс Трубяцкой")

Выканаўца году — Віталь Артыст ("БЕЗ БИЛЕТА")

Кліп году — "Мечтатели" ("БЕЗ БИЛЕТА")

Адкрыцьцё году (вызначалася наведнікамі парталу "Тузін Гітоў") — ESPRIT

Традыцыі і сучаснасьць (вызначалася ініцыятывай "Будзьма") — этна-трыё "Троіца"

За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай музыкі (вызначалася
арганізатарамі) — Андрэй Іваноў (гурт "Зарціпо")

Рок-князёўна (вызначалася арганізатарамі) — Ганна Хітрык ("Детидетей")

Рок-Карона — "Ляпіс Трубяцкой"

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров