Моладзь спыніла галадоўку

"Радыё Рацыя"

Сябры "Маладога фронту" спыняюць галадоўку – пры гэтым моладзевыя актывісты заяўляюць, што будуць працягваць змагацца за вызваленне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў таксама і вулічнымі акцыямі.

На заклік старэйшых палітыкаў актывісты "Маладога фронту", што 2 апошнія тыдні прымалі ўдзел у галадоўцы з патрабаваннем вызваліць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава ды Уладзіміра Асіпенку прынялі рашэнне спыніць акцыю. Гаворыць Настасся Палажанка, што удзельнічала ў галадоўцы ад першага дня:

- Мы спадзяемся, што нашыя старэйшыя паплечнікі сапраўды бяруць адказнасць за далейшыя намаганні па вызваленні прадпрымальнікаў з Ваўкавыску. Толькі пры такой умове мы лічым, што наша галадоўка сапраўды мела поспех і вымусіла беларускае грамадства звярнуць увагу на гэтых трох мужных людзей.

Нягледзячы на прыпыненне галадоўкі, маладафронтаўцы заяўляюць што і найдалей будуць працягваць патрабаваць вызвалення са следчага ізалятару ваўкавысцаў, а таксама спынення ўсіх палітычных рэпрэсій. Нагадаем, што галадоўка моладзевых актывістаў распачалася ў Менску 4 траўня і працягнулася роўна 12 дзён.

поделиться

Новости по теме

    Галадоўка на ўладу не дзейнічае

    30 чэрвеня сямёра актывістаў Гомельскай кааліцыі АДС прынялі рашэнне спыніць галадоўку пратэсту. "Улады прадэманстравалі поўнае нежаданне абараняць нашы правы; на іх не ўздзейнічае нават тое, што людзі ідуць на крайнія меры, на галадоўку", -подробности

Новости партнёров