Прыхільнік беларускай мовы стаў мэрам Брэста

"Наша Ніва"

Старшынёй Брэсцкага гарвыканкама прызначаны Аляксандр Рагачук. Раней ён быў кіраўніком Маскоўскага раёна горада.

Аляксандр Рагачук стаў вядомым падчас працы галоўным ідэолагам Брэстчыны. Тады былы вайсковец увёў абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыі. Па серадах ягоны аддзел размаўляў толькі па-беларуску.

«Мы ж працуем з наведвальнікамі, у тым ліку з беларускамоўнымі пісьменнікамі, журналістамі, прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі… Родную мову мы ведаем! Я, напрыклад, беларускую школу скончыў. Але гаварыць з нязвычкі цяжкавата. Таму вырашылі раз у тыдзень размаўляць паміж сабой па-беларуску. Каб лепей размаўляць, для практыкі! І я, напрыклад, няўтульна сябе адчуваю, калі не магу правільна адказаць па-беларуску. Бо гэта нават правіла добрага тону», — казаў ён «Камсамольскай праўдзе».


Прыхільнік беларускай мовы стаў мэрам БрэстаДаведка

Аляксандр Рагачук нарадзіўся ў 1965 у вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна. Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча, служыў у Афганістане. З 1988 года служыў на афіцэрскіх пасадах у Расіі, быў выкладчыкам у Самары.

У 2000 года вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Кобрынскім райвыканкаме. У 2004-2010 — начальнік ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама, у 2010-2014 — кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.

Новости по теме

Новости других СМИ