Суд і калонія паказалі цырк

udf.by

Амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр, які з 8 па 25 чэрвеня трымаў галадоўку ў папраўчай калоніі №15 Магілёва, часова прыпыніў галадоўку. Пра гэта паведаміў адвакат Дзмітрый Гарачка.

Адвакат рыхтуе скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, каб ведамства разабралася з даведкай, адсутнасць якой не дае магчымасць адміністрацыі калоніі прымяніць да амерыканца амністыю.

"Будзем рыхтаваць скаргу ў Дэжпартамент выканання пакаранняў, каб выслалі нарочнага і даставілі нарочным гэтую даведку. Без малога два месяцы не могуць разабрацца з адной даведкай… Старшыня Вярхоўнага суда кажа, што няма запыту ў Мінскім гарадскім судзе, адміністрацыя калоніі сцвярджае, што накіравала ў Мінгарсуд даведку амаль два месяцы назад. Цырк – дый годзе", - сказаў сайту udf.by Дзмітрый Гарачка.

Эмануіл Зэльцэр, асуджаны да трох гадоў зняволення, фактычна з моманту дастаўкі ў магілёўскую калонію №15 знаходзіцца ў медыцынскай частцы па стане здароўя. Зняволены падпадае пад аб’яўленую амністыю. Аднак Мінскі гарадскі суд дагэтуль не падаў у адміністрацыю калоніі даведку, што ні дзяржава, ні грамадзяне Беларусі не маюць да амерыканца судовых прэтэнзій. А 25 чэрвеня старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ўвогуле аб’явіў, што запыт з калоніі ў Мінгарсуд увогуле не паступаў.

Эмануіл Зэльцэр, маючы шэраг хранічных захворванняў і не прымаючы асобныя лекі, адгаладаў з 8 па 25 чэрвеня. "Незваротных працэсаў у арганізме Зэльцэра, якія маглі адбыцца ў гэтых умовах, на шчасце, не абдылося. Фізічна трымаецца. А вось маральны стан – дрэнны", - адзначыў Дзмітрый Гарачка.

Глеб Хмяльніцкі

поделиться

Новости по теме

    Галадоўка на ўладу не дзейнічае

    30 чэрвеня сямёра актывістаў Гомельскай кааліцыі АДС прынялі рашэнне спыніць галадоўку пратэсту. "Улады прадэманстравалі поўнае нежаданне абараняць нашы правы; на іх не ўздзейнічае нават тое, што людзі ідуць на крайнія меры, на галадоўку", -подробности

Новости партнёров