Дык хто маргінал?

"Народная воля"

Аляксандр Мiлiнкевiч нечакана выступiў з рэзкай крытыкай апазiцыi, назваўшы яе маргінальнай. Да ведама: маргiнал — ад лацiнскага marginales — той, хто знаходзiцца з краю, страцiў сацыяльныя сувязi i не прыстасаваўся да новых умоў. Цi згодны з такой крытыкай iншыя палiтычныя лiдэры?

"Было шмат размоў, чаму беларуская апазiцыя не прымае ўдзел у перамовах беларускiх улад i Захаду. Яна не заслужыла гэтага, таму што стала маргiнальнай, слабай, — заявiў палiтык. — Мы менш сталi ўплываць на грамадства. Нам не трэба вырашаць пытанне не з Еўрасаюзам, што нас кудысьцi не паклiкалi i не пасадзiлi за нейкi стол, а трэба вырашаць пытанне аб сваiм уплыве на беларускае грамадства".

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыi:

— Мяне здзiўляе, што за тры гады па шмат якiх пытаннях адбыўся разварот палiтыка Мiлiнкевiча на 180 градусаў. У 2006-м, калi апазiцыя вылучала яго ў якасцi адзiнага кандыдата на пост прэзiдэнта, яна, на яго думку, не была нi слабай, нi маргiнальнай, i Аляксандр Мiлiнкевiч знаходзiў для беларускай апазiцыi самыя лепшыя словы. Мы за гэтыя гады не сталi больш моцнымi, але мы i не сталi слабейшымi. Атрымоўваецца, што тры гады таму, калi дэмакраты былi яму патрэбны, была адна ацэнка, а зараз — зусiм iншая. Гэта мне нагадвае сiтуацыю, калi дарослыя дзецi пачынаюць саромецца i абыходзiць бокам сваiх бацькоў. Калi ўзяць выступленне Аляксандра Мiлiнкевiча год таму на Днi Волi i яго сённяшнiя выказваннi, то можа скласцiся ўражанне, што гэта прамовы розных людзей. Значыць, з некiм нешта адбылося…

Анатоль Ляўковіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi:

— Я гаварыў i гавару: беларуская апазiцыя не мацнейшая i не слабейшая, чым была апазiцыя ў Польшчы падчас "Салiдарнасцi", альбо ва Украiне i Грузii падчас каляровых рэвалюцый. Iншая справа, як раскладваюцца геапалiтычныя карты, якiя ставяцца мэты, якiя апазiцыя мае рэсурсы. Прывяду просты прыклад — парламенцкiя выбары. Беларуская апазiцыя выступiла на iх з адзiным спiсам кандыдатаў у дэпутаты — такiх прыкладаў у свеце няшмат. Больш за тое, мы правялi гэту кампанiю практычна без рэсурсаў, i па многiх акругах правялi вельмi ўдала, дынамiчна. Дзе яшчэ, не маючы грошай, кандыдаты пойдуць на выбары?.. Сапраўды, так замацоўваецца сталь. Але ў тых умовах, у якiх мы працуем, перамагчы вельмi цяжка, практычна немагчыма.

Павел Севярынец, сустаршыня аргкамiтэта па стварэннi партыi Беларуская хрысцiянская дэмакратыя:

Па вялiкiм рахунку Аляксандр Мiлiнкевiч мае рацыю. Праблемы Беларусi не гiстарычныя, не ў расiйскiм цiску, не ў жорсткасцi рэжыму, праблемы Беларусi — у нас самiх i канкрэтна ў тых людзях, якiя ўзялi на сябе адказнасць за перамены ў краiне. Беларуская апазiцыя праўда слабая i нямоглая. I ў першую чаргу трэба мяняць самiх сябе, мяняць i пакаленнi ў палiтыцы, i метады працы, i светапогляд. Безумоўна, трэба падзякаваць людзям, якiя змагаюцца шчыра i самааддана за лепшае будучае Беларусi — тым жа маладафронтаўцам, людзям у рэгiёнах, але, па вялiкiм рахунку, я з Мiлiнкевiчам пагаджуся. Менавiта дзеля таго, каб змянiць сённяшнюю сiтуацыю, мы ствараем новую палiтычную сiлу — партыю Беларуская храсцiянская дэмакратыя, ствараем на маральным падмурку.

Станiслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады:

— Для мяне гэтыя заявы Аляксандра Мiлiнкевiча сталi вялiкай нечаканасцю. Лiчу, што Мiлiнкевiч сам не дасягнуў так шмат, каб крытыкаваць апазiцыю. I я б параiў Аляксандру Уладзiмiравiчу ўстрымацца ад падобных заяў i крытыкаваць у першую чаргу самога сябе. Хаця б таму, што кандыдатам у прэзiдэнты Мiлiнкевiч вылучаўся ад гэтай апазiцыi, таму крытыкаваць яе ён не мае маральнага права.

Сяргей Калякін, першы сакратар Партыi камунiстаў Беларускай:

— Кожны мае права на крытыку, асаблiва, калi ў тым лiку ацэньвае самога сябе, як гэта зрабiў Аляксандр Мiлiнкевiч, бо ў дзейнасцi апазiцыi ён прымаў самы непасрэдны ўдзел. Я лiчу так: гаварыць пра тое, што беларуская апазiцыя вельмi моцная, было б вялiкiм перабольшваннем. Але трэба разумець i тое, што так сканструявана палiтычная сiстэма — апаненты ўлады апынулiся па-за сiстэмай, яны не маюць рычагоў для вялiкага ўплыву. У той жа час памылкай будзе лiчыць беларускую апазiцыю слабай i неўплывовай, бо, нягледзячы на тое, што беларускiя ўлады нiколi не спасылаюцца на нашы "падказкi" i патрабаваннi, яны часта кiруюцца iмi. Мы сапраўды не сядзiм за сталом перамоў памiж Еўрасаюзам i беларускай дзяржавай, але такога i не можа быць, бо гэта не ўнутраны дыялог, гэта мiжнародныя перамовы, якiя iдуць памiж афiцыйнымi структурамi. У той жа час мы, наша апазiцыя прысутнiчае на гэтых перамовах, еўрапейскi бок i выкарыстоўвае, i ўлiчвае нашы рэкамендацыi.

Што ж тычыцца таго, што трэба станавiцца больш моцнымi, больш уплывовымi ў грамадстве… Тут няма з чым спрачацца. Трэба!

Лявон Баршчэўскі, старшыня Партыi БНФ:

— Тут адно з двух: альбо Аляксандр Мiлiнкевiч ужо не лiчыць сябе апазiцыяй, альбо i ён маргiнальны i слабы. Калi Мiлiнкевiч ужо не ў апазiцыi, то няхай скажа народу — дзе ён i з кiм ён? Я лiчу, што беларуская апазiцыя такая, якой яна можа быць пры гэтай уладзе. Яна не можа быць лепшай.

поделиться

Новости по теме

    Канферэнцыя АДС Берасцейскай вобласці

    У суботу ў горадзе над Бугам адбылася канферэнцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці. У ёй прынялі ўдзел старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін.подробности

Новости партнёров