Чэхія будзе сачыць за сытуацыяй з прызывам у войска маладых актывістаў

сайт Партыі БНФ

Карэл Шварцэнбэрг, міністар замежных справаў Чэскай Рэспублікі, якая цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, даслаў ліст старшыні БНФ Лявону Баршчэўскаму і яго намесьніку Вінцуку Вячорку.

Шаноўныя сябры,

хачу падзякаваць Вам за лісты ад 20 і 24 студзеня, у якіх Вы інфармуеце мяне і кіраўніка Пасольства Чэскай Рэспублікі ў Менску Іржы Караса пра выпадкі прызыву ў войска маладых актывістаў, якія адбываліся ў апошнія тыдні.

26 студзеня сёлета на сустрэчы ў Брусэлі я асабіста гаварыў пра гэта зь міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусі Сяргеем Мартынавым, пасьля, 30 студзеня, я зьвярнуўся да яго пісьмова. Я папрасіў яго надаць належную ўвагу таму, што адбываецца з гэтымі маладымі людзьмі. Хачу Вас упэўніць, што я і надалей буду сачыць за сытуацыяй.

З сардэчным прывітаньнем


Карэл Шварцэнбэрг
міністар замежных справаў Чэскай Рэспублікі

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров