Скандал! Беларускія чыноўнікі атрымоўвалі заробкі ў офісе АБСЕ ў Менску

"Радыё Рацыя"

На мінулым тыдні, як паведамляла Рацыя, стала вядома пра тое, што нямецкага эксперта Марціна Фінке ў Беларусь запрасіў амбасадар Ганс Ёган Шмідт. Паведамлялася таксама, што магчыма гэтая ініцыятыва сыходзіла з адміністрацыі кіраўніка Беларусі і ў прыватнасці ад Уладзіміра Макея. Пазней амбасада распаўсюдзіла паведамленне пра тое, што па просьбе беларускага МЗС сапраўды менскі Офіс АБСЭ адшукаў эксперта і запрасіў яго ў Беларусь.

Паводле былога амбасадара АБСЭ спадара Віка такое запрашэнне эксперта абсалютна нармальная з'ява, але вось толькі пытанні да таго, якім чынам была арганізавана гэтая паездка і чаму яна рабілася ў такой таямніцы.

Аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа, што магчыма чыноўнікі спадзяваліся на адсутнасць свабодных медыяў, тэлебачання, якое падуладнае, але справа вылезла і разгараецца скандал.

Паводле аглядальніка, ў Беларусь прыязджалі эксперты з Вены, у тым ліку і следчы, які высвятляў паводзіны амбасадара Шмідта. Адным з дапытаных па гэтай справе быў і асабісты кіроўца спадара Шмідта Сяргей Гарэнкаў, якога напярэдадні амбасадар вельмі паспешна звольніў з працы.

"Радыё Рацыя" ўдалося датэлефанавацца да Сяргея Гарэнкова:

- Спадар Сяргей, некаторыя беларускія палітыкі і аглядальнікі задаюцца пытаннем наконт таго, дзе працуе амбасадар Шмідт, у адміністрацыі кіраўніка краіны, ці ў офісе АБСЭ? Як часта амбасадар бываў у адміністрацыі кіраўніка краіны?

- Ен, наколькі мне вядома, вельмі жадаў быць нават саветнікам у Лукашэнкі і часта пра гэта гаварыў.

- Як часта вы вазілі амбасадара ў адміністрацыю кіраўніка Беларусі?

- Ен там бываў даволі часта і вельмі жадаў, каб з ім сустрэўся Лукашэнка. Бывала такое, што ен сядаў у машыну і казаў, што нібыта толькі што размаўляў з Лукашэнкам, але я дакладна ведаю, што такога ніколі не было.

- А з кім з вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў размаўляў амбасадар найбольш часта?

- У адміністрацыі ен кантактаваў здаецца з Макеем, гэта быў спадар Макей.

- А ці было такое, што нехта з чыноўнікаў наведваў офіс АБСЭ ў Менску?

- Не, напрыклад, з адміністрацыі кіраўніка краіны то дакладна ніхто не наведваўся. Але ведаю таксама, што ў нашым офісе атрымлівалі грошы Антон Шмыгаў і Сідоранка. Больш нікога не было з чыноўнікаў.

- Беларусь наведвалі прадстаўнікі з Вены, у тым ліку і следчы, з якім вы сустракаліся і размаўлялі?

- Так. Гэта быў следчы, але падрабязнасцей, на жаль, не магу казаць. Гэта былі простыя пытанні з простымі адказамі: дзе, як, калі і што.

"Малады фронт" гэтымі днямі распаўсюдзіў заяву і выказаўся вельмі негатыўна пра працу менскага офісу АБСЭ, асабліва наконт таямнічага запрашэння нямецкага эксперта Марціна Фінке. Лідэры АДС супольна пакуль не вылучалі паэўнай заявы, але негатыўна пра працу офісу на чале з амбасадарам Шмідтам выказаліся шматлікія палітыкі.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька кажа, што офіс мог выкарыстоўваць той досвед, які быў напрацаваны папярэдне. Гэтая структура ўжо не першы год працуе ў Менску. Але карысны вопыт не выкарыстоўваецца. Да таго ж палітык адзначае, што на жаль не офіс уплывае на практыку ўлад Беларусі, а ўлады пачынаюць уплываць на офіс, што вылілася ў нядаўнім запрашэнні ў Беларусь нямецкага эксперта:

- Мне падаецца, што зараз дзейнасць офісу АБСЭ зводзіцца да таго, каб стварыць нейкі рэжым найбольшага спрыяння беларускім уладам, для атрымання ёй легітымнасці. За нейкія мінімальныя крокі, за семінары, якія нічога не нясуць і не спрыяюць, за лібералізацыю на словах мяркуецца атрыманне гэтай легітымнасці і да гэтага зводзіцца дзейнасць офісу сення.

Такім чынам параўнанне дзейнасці офісу цяпер, паводле Анатоля Лябедзька, не на карысць сучаснаму кіраўніку.

Аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа, што ў гэтай справе мачыма нават чакаць дыпламатычны скандал:

- Справа ў тым, што кантакты паміж амбасадарам АБСЭ і адміністрацыяй не зусім кепска. Іншая справа - вынікі гэтых кантактаў сумныя і дзіўныя. Ужо задавалася гэтае пытанне: чыноўнікам якой структуры з'яўляецца амбасадар Шмідт: АБСЭ, ці адміністрацыі кіраўніка Беларусі? На мінулым тыдні Менск наведваў з Вены старшы следчы спадар Кедчык.

- Марціна Фінке запрасілі, як сведчыць офіс АБСЭ, пасля таго, як паступіў запыт збоку МЗС Беларусі. Але інфармацыі пра тое, хто аплочваў яго працу і побыт у Беларусі няма. Гэты момант застаўся невядомым за чый кошт працаваў эксперт. Пра што гэта сведчыць?

- Звярніце ўвагу, што пра МЗС гаворыць толькі амбасадар Шмідт. Сам МЗС пра гэта нічога не гаворыць і бачым, што тут сапраўдная таямніца. Мы ж ведаем, што гутаркі ішлі больш не з МЗС, а збоку адміністрацыі. І паколькі ўсе так таямніча праводзілася і закрыта, гэта можа сведчыць пра тое, што не ўсе так проста і законна. Некаторыя крыніцы кажуць, што нямецкага эксперта запрасілі пад адны пытанні справы Аўтуховіча, а выкарысталі яго як дэкарацыю, што нібыта ўсе добра і пазітыўна. Такое адчуванне, што Беларусь засумавала па скандалах, і мяркую, што зараз Беларусь ужо на мяжы чарговага дыпламатычнага скандалу, але на гэты раз не на карысць беларускім уладам.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров