Міністр адукацыі "не бачыць неабходнасці" ў вяртанні ЕГУ ў Менск

Хартыя'97

Аляксандр Радзькоў агучыў афіцыйную пазіцыю Міністэрства адукацыі: вяртанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта немэтазгодна.

"Мы не разглядаем пытанне аб вяртанні ЕГУ, да нас і не паступала такога зварота", - цытуе словы Аляксандра Радзькова "Інтэрфакс".

"У нас дастаткова вну, якія вырашаюць задачу падрыхтоўкі кадраў, мы не бачым такой неабходнасці", - сказаў міністр.

Кіраўнік Мінадукацыі падкрэсліў, што ў кожнага вну павінныя быць свае мэты і задачы ў падрыхтоўцы спецыялістаў, павінная быць у грамадстве замова на працаўладкаванне іхніх выпускнікоў. Ён таксама звярнуў увагу і на наяўнасць у ЕГУ "вялікіх пытанняў з фінансаваннем".

Нагадаем, што міністэрства адукацыі Беларусі ў 2004 годзе прыняло рашэнне аб ануляванні ліцэнзіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці.

У ЕГУ навучалася каля 1000 студэнтаў. У цяперашні час ЕГУ ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у Вільнюсе (Літва).

поделиться

Новости по теме

    Някляяевец падае ў суд на ВНУ

    Адлічаны на гэтым тыдні з ВНУ каардынатар ініцыятыўнай групы Някляева Ўладзімер Кумец падае скаргу ў Міністэрства адукацыі і пазоў у суд паводле факту службовага падлогу з боку супрацоўнікаў навучальнай установы.подробности

Новости партнёров