Кастусёў завешае праспект Незалежнасці бел-чырвона-белымі сцягамі

"Наша ніва"

Кастусёў ладзіць мега-пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Ён запрашае 15 кастрычніка на "Праспект нацыянальнага сцяга".

Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ладзіць мега-пікет. Мэта яго — збор подпісаў у падтрымку нацыянальна-дэмакратычнага кандыдата. Але форма незвычайная.

Фронтаўцы паставяць стэнды з нацыянальнымі сцягамі і "Пагоняй" уздоўж галоўнай магістралі сталіцы — праспекта Незалежнасці. Выбраны кіламетр ад плошчы Якуба Коласа да скрыжавання з вуліцай Казлова. Акцыя пройдзе 15 кастрычніка ад 17 да 18-й гадзіны.

Згодна з Выбарчым кодэксам, падобнага кшталту акцыі ў перыяд збору подпісаў не патрабуюць атрымання адмысловага дазволу.

Аляксей Янукевіч, кіраўнік ініцыятыўнай групы Кастусёва, запрашае далучыцца да правядзення мега-пікету ўсіх сяброў ініцыятыўнай групы: "Збор подпісаў за нацыянальна-дэмакратычнага кандыдата пад сотнямі бел-чырвона белых сцягоў зробіцца яркім відовішчам і засведчыць рашучасць у справе вяртання да гістарычнай сімволікі".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров