Палітычная дыскусія ў Вільні

ucpb.org

На бягучым тыдні прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі ў Вільні палітычныя кансультацыі на прадмет ацэнкі сённяшняй сітуацыі і перспектыў яе развіцця.

Паводле слоў старшыні Аб'яднанай грамадзнякай партыі Анатоля Лябедзькі, у Вільні сабраліся "прыхільнікі таго, каб у Беларусі рэалізаваўся сцэнар пад умоўнай назвай "Дэмакратыя". Бо ёсць і іншы падыход – частка апазіцыі выступае за рэалізацыю праекта "Кіруемая дэмакратыя".

"Не сакрэт, што ў дэмакратычнай супольнасці існуюць дзве тэндэнцыі, якія аб’ядноўваюць тых, хто адстойвае думку аб неабходнасці дэмакратыі, і тых, хто кажа аб неабходнасці нейкага пераходнага этапу, кіруемай дэмакратыі, што нельга зараз прыйсці да таго, каб у Беларусі была дэмакратыя", - дадаў палітык.

Як распавёў Анатоль Лябедзька, палітыкі намераны дамагацца таго, каб у Беларусі прайшлі рэальныя рэформы, як у сферы кіравання, так і ў эканоміцы. "Мы абмяркоўвалі таксама, - кажа А.Лябедзька, - перадвыбарчую сітуацыю. Усе выказаліся за тое, што патрэбны адзіны кандыдат. І гэта стымулюе сёння сітуацыя: згодна з дадзенымі Незалежнага інстытута палітычных і эканамічных даследаванняў, 51% выбаршчыкаў хочуць бачыць новы твар і толькі 37% гатовы галасаваць за Лукашэнку. Гэта добры пасыл, які трэба выкарыстаць. Але наконт таго, якім чынам выйсці на аднаго кандыдата, ёсць розныя думкі і падыходы, таму будуць праводзіцца яшчэ дадатковыя кансультацыі".

У абмеркаванні таксама бралі ўдзел: намеснік старшыні АГП Леў Марголін, Валеры Ухналёў (сакратар ЦК ПКБ), Аляксандр Казулін (экс-кандыдат у прэзідэнты), Аляксандр Ярашук (старшыня БКДП), Станіслаў Шушкевіч (старшыня БСДГ), Анатоль Ляўковіч (старшыня БСДП(Г)), Мечыслаў Грыб (намеснік старшыні БСДП(Г)).

поделиться

Новости по теме

    Канферэнцыя АДС Берасцейскай вобласці

    У суботу ў горадзе над Бугам адбылася канферэнцыя Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці. У ёй прынялі ўдзел старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін.подробности

Новости партнёров