Туск: Трымайцеся! Жыве Беларусь! - відэа

"Польскае радыё для замежжа"

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск зрабіў прамову на беларускай мове.

"Калі на шалях будзе знаходзіцца лёс палітвязняў, то Польшча заўсёды будзе выказвацца за ўвядзенне санкцый", – заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Польскі палітык дадаў, што рэакцыя афіцыйнага Мінска сведчыць пра тое, што санкцыі ЕС б’юць у балючае месца рэжыму.

Затым Дональд Туск звярнуўся да грамадзян Беларусі на беларускай мове: "Я хачу скахаць пару слоў да грамадзян Беларусі. Будзьце моцнымі. Трымайцеся! Жыве Беларусь!"

Туск дадаў, што Польшча будзе далей супрацоўнічаць з беларускай апазіцыяй. Прэм’ер Польшчы падзякаваў дыпламатам краін ЕС за салідарнасць з Польшчай.

Нагадаем, скандал паміж Беларуссю і Еўрасаюзам узнік пасля таго, як у аўторак МЗС Беларусі параіў польскаму паслу і амбасадару ЕС у Мінску пакінуць краіну. У адказ на гэта Брусэль прыняў рашэнне адлікаць на кансультацыі ўсіх паслоў краін Еўрасаюза, акрэдытаваных у Беларусі. Афіцыйны Мінск назваў паводзіны ЕС "эскалацыяй канфлікту".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров