Как Вы относитесь к тому, что Лукашенко наградил Киркорова орденом Скорины?
Сакрэты Мінюста
17 апреля 2009, 13:29
Заснавальнікі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін і Віталь Рымашэўскі наведалі Міністэрства юстыцыі, якое ўчора прыпыніла сваё рашэнне пра яе нерэгістрацыю. Аднак нічога новага там не даведаліся.
Падчас сустрэчы ім афіцыйна аб'явілі аб прыпыненні рашэння аб адмове у рэгістрацыі, але на які час не паведамілі. Вось што распавёў Еўрарадыё Аляксей Шэін: "На які час прыпыненая нерэгістрацыя, нам у міністэрстве не адказалі. Таму невядома, калі будзе канчатковае рашэнне па пытанні аб рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
Пра тое, што выклікала прыпыненне рашэння, у міністэрстве выказаліся вельмі туманна, працягвае Шэін: "На нашае пытанне, што было прычынай прыпынення, нам паведамілі, што, маўляў, ёсць шматлікія звароты заснавальнікаў БХД у Мінюст. Гэтыя звароты паслужылі гэтай прычынай. Але калі мы спыталі прозвішчы тых, хто звяртаўся, нам нічога не адказалі".
Сярод рэальных прычынаў, якія маглі паўплываць на такое рашэнне Мінюста, Шэін называе візіт у Беларусь міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнберга.