"Лютых палітыкаў у нас няма"

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Беларускія палітолагі і журналісты вырашылі заснаваць сваю прэмію пад назвай "Лютая палітыка", дзе адзначылі арыгінальныя, смешныя і нестандартныя праявы беларускага палітычнага жыцця.

Сярод адзначаных – Зянон Пазняк, Леанід Козік, Лявон Баршчэўскі, Міністэрства абароны і АДС.

"Лютых палітыкаў у нас няма"

Цырымонія ўручэння прэміі з-за недахопу сродкаў прайшла ў невялікім офісным памяшканні. Але яе заснавальнікі - палітолагі Юры Чавусаў і Дзяніс Мельянцоў рыхтаваліся ўручыць матэрыяльныя прызы пераможцам – кожнаму па васкавому Дыягену на знак іранічнага стаўлення да палітычных з’яваў, некаторым таксама адрасаваліся спецыфічныя прызы.

Так, Міколе Статкевічу, якога палічылі найбольш вартым у намінацыі "За найлепшую інтэграцыю з Еўропай" меркавалася ўручыць еўраразетку. Прадстаўнікам КХП-БНФ – лепшым у намінацыі "За пільнасць" – уласна пілу.

Але з усіх 15 адзначаных прыйшоў толькі Алесь Міхалевіч, што быў адзначаны “За спалучэнне віртуальнага і палітычнага". Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта крыху пакрыўдаваў з нагоды таго, што яго лічаць найперш палітыкам віртуальным, але парадаваўся за тое, што ў Беларусі з’явіліся людзі, што пачалі прафесійна смяяцца з палітыкаў.

"Лютых палітыкаў у нас няма"

Адзначылі і Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. У намінацыі "Зліццё і паглынанне", што даецца за поспехі "ў кааліцыйным развале і будаўніцтве".

Спецпрэміяй "Элементарныя часціцы" ўзнагародзілі Артура Фінкевіча, Змітра Каспяровіча, Цімафея Дранчука за падзел аскепкаў "Маладой Беларусі", што была аскепкам "Маладога фронту".

А вось на Гран-Пры годных прэтэндэнтаў журы прэміі не знайшло. Каперта з імём пераможцы была пустая. Юры Чавусаў развёў рукамі і пракаментаваў: "Лютых палітыкаў у нас няма".

"Лютых палітыкаў у нас няма"

усе фота belapan.com

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров