Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Уршуля Бранiцкая, для UDF.BY

Што агульнага ў фаварыта імператарскай сям’і Рыгора Распуціна, балгарскага дысідэнта Георгія Маркава і вядомага нарвежскага вандроўніка Тура Хейердала?.. На першы погляд, нічога. Насамрэч, на зямлі ёсць месца, якое звязвае гэтых розных людзей -- выспа Тэнерыфе.

Штогод Канары наведваюць каля 10 мільёнаў чалавек, палова з якіх немцы і ангельцы. Самая папулярная кропка – выспа Тэнерыфе. Тут самыя лепшыя пляжы з чорным вулкінічным пяском, вялікі выбар гатэляў, рэстаранаў, шырокая экскурсійная праграма для дзяцей і дарослых. Аднак экскурсіі арганізуюцца, зазвычай, па раскручаных месцах -- вулкан Тэйдэ, Лоры парк (галоўны канарскі заасад), Парк арлоў (заапарк у джунглях), Сіям парк (аквапарк). А што рабіць інтэлектуалам і аматарам гісторыі?.. Узяць аўто напракат і наведаць “Піраміды Гуімара”.

Этнаграфічны парк “Піраміды Гуімара” знаходзіцца на паўднёвым усходзе Тэнерыфе. Ехаць трэба спачатку па аўтамагістралі TF-1 да павароту на мястэчка Гуімар (Guimar). Затым -- некалькі кіламетраў па TF-61 ў процілеглы ад узбярэжжа бок. А, трапіўшы ў Гуімар, шукаць парк ужо па шыльдах…

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Піраміды Гуімара

Этнаграфічны парк “Піраміды Гуімара” працуе кожны дзень з 9.30 да 18.00. Выходныя – 25 снежня і 1 студзеня. Кошт поўнага квітка для дарослых (магчымасць наведаць усе экспазіцыі) -- 18 еўра. Існуюць зніжкі для моладзі (да 25 год), і зніжкі для дзяцей (ад 9 да 12). Між іншым, уваход для журналістаў бясплатны. Ёсць ў парку і аудыёгід с расейскай мовай.

Этнаграфічны парк займае тэрыторыю больш за 64 000 квадратных метра. Гісторыя яго заснавання амаль дэтэктыўная…

У 1990 годзе вядомы нарвежскі вандроўнік і археолаг Тур Хейердал атрымаў ліст ад незнаёмага чалавека з вострава Тэнерыфе. Да ліста прыкладалася газета з фатаграфіямі нейкіх ступеністых пабудоў, якія знаходзілiся ў мястэчку Гуімар і (як сцвярджаў аўтар) былі збудаваны няйнакш як іншапланетнікамі.

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Човен Тура Хейердала

Хейердал адразу выправіўся ў Гуімар і пачаў распытваць мясцовых краязнаўцаў. Тыя патлумачылі, што так званыя “іншапланетныя пабудовы”, усяго толькі горы камянёў, якія навалілі першыя гішпанскія асаднікі, калі расчышчалі палі пад пасевы. Хейердала гэтыя тлумачэнні не пераканалі, і ён звярнуўся да калег-археолагаў са сталічнага ўніверсітэту – магчыма, піраміды з камянёў пабудавалі гуанчы (карэнныя жыхары Тэнерыфе)? Але археолагі пачалі сцвярджаць, што гуанчы – “дзеці вулкана” -- нічога значнага пабудаваць не маглі. Маўляў, яны былі прымітыўным народам: разводзілі коз і авечак, гадавалі ячмень, але пекчы хлеб не умелі, жылі пераважна ў пячорах, апраналіся ў cкуры і нават не навучыліся вырабляць метал.

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Чоўны Тура Хейердала

Але Хейердал не супакоіўся. Па форме пабудовы ў Гуімаре нагадвалі яму піраміды Перу і Мексікі, культавыя вежы Месапатаміі і насыпныя магільні на італьянскіх выспах. А Хейердал усё сваё жыццё імкнуўся давесці, што яшчэ задоўгае да Калумба паміж Амерыкай і Міжземнамор'ем існавалі культурныя сувязі, і старажытныя мараплаўцы на прымітыўных суднах з трыснягу і папірусу перасякалі Атлантычны акіян.

Самы хуткі маршрут паміж Міжземнамор’ем і Амерыкай праходзіў якраз праз Канарскія выспы. Так што піраміды ў Гуімары (як лічыў Хеердал) маглі ўзнікнуць пад уплывам вандроўнікаў са Старога Света…

Аднак доказаў гэтай тэорыі не было. Больш таго, піраміды збіраліся знішчыць, бо мясцовыя ўлады планавалі правесці праз гэтыя мясціны шашу. І тады Хейердал звярнуўся да астраномаў, якія ўскосна падцвердзілі яго тэорыю. Яны даказалі, што «горы камянёў» арыентаваны па сонцы і прывязаны да зімовага і летняга сонцастаяння. Гэта быў ужо аргумент. І тады стары сябар падарожніка, судаўладальнік Фрэд Олсен набыў усю даліну, дзе знаходзіліся старажытныя пабудовы. Хейердал пераехаў на Тэнерыфе і засяродзіўся на вывучэнні пірамід…

Так, крок за крокам, даліна на ўскрайку Гуімара пачала ператварацца ў этнаграфічны парк, які афіцыйна адкрылі ў 1998 годзе. Акрамя славутых пірамід тут ёсць некалькі экспазіцый: дом-музей, дзе прадстаўлены вынікі раскопак, інфармацыя пра старажытныя спосабы мораплаўства, адна з самых буйных у свеце калекцый фотаздымкаў пірамід. У залах музея таксама адкрыта выстава “Тур Хейердал: чалавек-міф”, дзе экспануюцца копіі чоўнаў, на якіх вандроўнік перасякаў Атлантыку… Ёсць у парку экспазіцыя “Выспа Пасхі” (альбо “Выспа Вялікдня”), якая распавядае драматычную гісторыю рапануйцаў. Але асаблівай увагі заслугоўвае “Сакрэтны сад”, дзе сабраны самыя небяспечныя расліны планеты.

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Сакрэтны сад

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Алеандр

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Клешчавiна

Сад размешчаны на плошчы 1500 квадратных метраў. Ён агарожаны з усіх бакоў. На ўваходзе -- шыльда, якая папярждвае, што расліны нельга ні кранаць, ні нюхаць, ні каштаваць на смак. Побач -- накрыўка труны і надмагільны помнік з надпісам: “Гэты чалавек не паслухаўся і кранаў атрутныя расліны ў нашым парку… Вечная памяць”. Насамрэч, гэта толькі інсталяцыя, але папярэджанне дзейнічае – турысты імкнуцца паводзіць сябе асцярожна. У сакрэтным садзе 70 відаў раслін. Ля кожнай – шыльда з каштоўнай інфармацыяй. Напрыклад, можна даведацца, што прыгожая расліна жоўты алеандр вельмі таксічная. Дастаткова з’есці ўсяго два семка, каб чалавек адчуў млоснасць, галавакружэнне, а потым упаў у кому. Атрута запавольвае працу сэрца, аднак, калі выкарыстоўваць алеандр правільна, можна вылекаваць зубны ці галаўны боль…
У асобнай агароджы – клешчавіна, з насення якой можна атрымаць рыцын (адзін з самых смяротных ядаў у свеце). Менавіта яго выкарыстала балгарскае КДБ, каб забіць вядомага дысідэнта Георгія Маркава…

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Георгій Маркаў

Гэта здарылася ў 1978 годзе ў Лондане. Маркаў ішоў па шматлюднай вуліцы і нечакана спатыкнулся аб нейкі парасон. У гэты момант ён адчуў укол. На наступны дзень у Маркава рэзка паднялася тэмпература, пачаліся прыступы млоснасці. Яго паклалі ў лякарню, дзе ён сканаў. Але перад смерцю паспеў распавесці гісторыю з парасонам. Ускрыццё паказала, што пад час уколу ў ікру нагі Маркава была імплатнавана капсула з рыцынам... Наёмнага забойцу так і не знайшлі. У 2013 годзе справу было вырашана закрыць з прычыны заканчэння тэрміну даўнасці…

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Пра Хейердала, Распуцiна i балгарскi КДБ. Нататкi з Канараў

Сакрэтны сад

Аўдыягід (гэта паслуга каштуе каля 2 еўра) распавядае, які след тая ці іншая атрута пакінула ў гісторыі чалавецтва. Можна даведацца, чым труцілі Сакрата, Распуціна, еўрапейскіх манархаў, палітычных і эканамічных канкурэнтаў, няверных жонак і мужоў. Па сакрэтнаму саду варта гуляць цэлы дзень. Як, зрэшты, і па усёй тэрыторыі этнаграфічнага парка “Піраміды Гуімара”. Але толькі адзін раз у годзе (23 чэрвеня) можна стаць сведкам незвычайнай з’явы – двуразовага захода сонца. З вяршынь адной з пірамід выдатна бачна, як свяціла заходзіць за адзін выступ горы, потым з'яўляецца ненадоўга і заходзіць ужо канчаткова. Гэта -- унікальнае відовішча, як, зрэшты, і сам этнаграфічны парк “Піраміды Гуімара”, які з’явіўся на Канарах, дзякуючы нарвежскаму вандроўніку Туру Хейердалу.

Новости по теме

Новости других СМИ