У Мінску памёр Віктар Івашкевіч

"Наша Ніва"

На 55-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памёр Віктар Івашкевіч. Паводле словаў сябры і аднапартыйца Лявона Баршчэўскага, у Віктара Івашкевіча была хвароба пячонкі, ён доўга чакаў донара, але не дачакаўся. Доўгі час ляжаў у бальніцах.

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 г. у Мінску. З пачатку 1980-х — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік "Майстроўні", "Талакі". З 1988 г. — у Беларускім народным фронце.

Быў арганізатарам страйкаў на мінскіх прадпрыемствах у 1991 г. Шмат разоў падпадаў пад адміністрацыйныя пакаранні і арышты. Быў рэдактарам газэты "Рабочы". У кастрычніку 2002 г. быў асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула "Злодзей павінен сядзець у турме", у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намеснік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Да лютага 2011 году быў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Але ў лютым абвясціў пра выхад з партыі з-за нязгоды з пазыцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў. Быў сябрам аргкамітэта партыі "Беларускі рух".

Новости по теме

    Баршчэўскі збірае ініцыятыўную групу

    Для вылучэння былога старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзідэнты будзе створаная ініцыятыўная група. Магчымасць удзелу Баршчэўскага ў працэдуры праймерыз дэмакратычных сіл пакуль абмяркоўваецца.подробности

Новости других СМИ