Камунальшчыкі атруцілі рыбу

"Еўрарадыё"

У рацэ Ашмянцы (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) масава атруцілася рыба з-за таго, што з ачышчальных збудаванняў у ваду трапілі брудныя сцёкавыя воды. Збудаванні належаць Ашмянскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Нагадаем, што масавае атручанне рыбы адбылося ў ноч з 29 па 30 мая.

Пасля таго, як будзе вядомы памер нанесенай шкоды, на ашмянскіх камунальнікаў будзе пададзены пазоў у пракуратуру. Не выключана, што на іх пачнуць крымінальную справу.

поделиться

Новости по теме

    Эканомія мясцовых уладаў: людзі не могуць памыцца

    Жыхары Слуцка і Верхнядзвінска першымі адчулі на сабе, што такое сапраўдныя сацыяльныя стандарты: гарачую ваду павінны падаваць не менш за 2 дні на тыдзень. "А калі хочаш мець гарачую ваду кожны дзень — пераязджай у сталіцу," — раяць у Міністэрствеподробности

Новости партнёров