Бясплатна ў гіпермаркет

bulletinonline.org

Гіпермаркет "Алмі" пакуль што адзіны ў Гродне. Ён адкрыўся ў мінулым годзе, але толькі цяпер яго адміністрацыя стварыла бясплатныя аўтобусныя маршруты, якія дастаўляюць пакупнікоў з "Вішняўца", "Фартоў", "Фолюша" і з вул. Белыя Росы, што ў мікрараёне "Дзевятоўка".

З аднаго боку, для "Алмі" гэта, безумоўна, дадатковыя траты. Але, апроч звычайнага жадання мець паболей пакупнікоў, такое рашэнне мае, прынамсі, яшчэ адно тлумачэнне. Нядаўна ўлады абвесцілі, што дадуць дазвол прыватным фірмам пабудаваць яшчэ два ці тры гіпермаркеты, якраз у "Вішняўцы", які знаходзіцца цераз Нёман ад "Алмі", а таксама на "Фолюшы" і ў "Дзевятоўцы". Калі гэта адбудзецца, тады першы гіпермаркет можа апынуцца ў складаным становішчы, паколькі нават сёння ў гандлёвай зале палова кас не працуе, а пакупнікоў менш, чым разлічвалі гаспадары.

Што да бясплатных маршрутаў, то з канцавых прыпынкаў аўтобусы ідуць да гандлёвага цэнтра не спыняючыся. Каб праехаць у адваротным напрамку, трэба паказаць чэк з "Алмі", які служыць замест квітка. Скептыкі гавораць: у Мінску такая практыка ужо ёсць — бясплатныя маршруты да гіпермаркетаў ад метро, але яна не такая ўжо і ўдалая. Але ў Гродне ўжо маюцца прыклады паспяховай кааперацыі транспарту і гандлю.

Калі набыў папулярнасць самы вялікі рынак "Паўднёвы", з усіх ускраін да яго сталі хадзіць экспрэсныя аўтобусы і маршруткі, а аўтапарк у выхадныя дні пераводзіў частку сваіх аўтобусаў менавіта на гэтыя маршруты, што дазваляла яму выжываць. Затым месцам паломніцтва гродзенцаў зрабіўся самы вялікі гандлёвы цэнтр — "Карона". Туды адразу ж пераарыентаваліся маршрутныя таксоўкі. Аднак за апошні час "Карону" пакінулі больш за дзвесце прадпрымальнікаў, яны не вытрымліваюць высокай арэнднай платы, амаль 22 еўра за квадратны метр.

На думку гродзенцаў, былая папулярнасць "Паўднёвага" наўрад ці адновіцца. Таму, калі мець на ўвазе прадуктовы рынак, гіпермаркет "Алмі" можа і захаваць свае пазіцыі. Тым больш, што будаўніцтва новых гіпермаркетаў у крызісны час аказваецца пад пытаннем.

поделиться

Новости по теме

    Беларусы купляюць менш ежы

    Еўрарадыё вырашыла высветліць, на колькі змяніўся сярэдні чэк у прадуктовых крамах за апошнія 3 месяцы. Кошты выраслі, аднак сумы, якія беларусы трацяць на ежу, засталіся на тым жа ўзроўні, што і раней. Адпаведна, купляць ежы мы сталі менш.подробности

Новости партнёров