Гродзенская "Рублёўка"

harodnia.com

Заклаўшы цэнтр горада пліткай і амаль знішчыўшы ў ім усю зеляніну, гарадскія ўлады ўзяліся за ўскраіны. Прычым такія ўскраіны, якімі горад заўсёды ганарыўся як сваімі "зялёнымі лёгкімі".

Парк 40-годдзя ВЛКСМ, больш вядомы ў народзе проста як Новы парк. Выдатнае месца адпачынку гарадзенцаў побач з Нёманам, Каложай. Адсюль адкрываюцца выдатныя краявіды горада, тут стаіць сімвалічная стэла, усталяваная ў гонар 850-годдзя Гародні. Здаецца такое месца нашага горада павінна належаць толькі ўсім яго жыхарам. Але не. Тэрыторыя парка пачала няўхільна скарачацца, асабліва пасля таго, як некаторы час таму гарадскія ўлады вырашылі аддаць частку паркавай зоны пад стварэнне… новай вуліцы. І вось такую новую вуліцу вы можаце бачыць.

Гродзенская "Рублёўка"


Толькі участак зямлі пад забудову на гэтым выдатным месцы каштаваў па нашых звестках болей чым 50 тысяч даляраў. Колькі каштуюць узведзеныя тут дамкі, ацаніце самі. Такім чынам праз нейкі час, замест таго, каб паганарыцца перад сваімі гасцямі Каложскім паркам, вы зможаце ім паказаць нашу ўласную, гарадзенскую "Рублёўку". Толькі невядома, ці вас туды пасля пусцяць. Сімвалічны таксама той факт, што будаўніцтва гарадзенскай "Рублёўкі" вядзецца на культурным слоі з Савецкай плошчы, вывезеным сюды вясной-летам 2006 г. Зямля тут проста засыпана кавалкамі старажытнай керамікі, кафлі, металічных вырабаў…

Дарэчы, ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што падобныя будынкі хутка з’явяцца на вуліцах Фестывальная і Вясенняя. Спілаваўшы каля дваццаці соснаў, падобны будынак ужо пачалі ўзводзіць каля дзіцячага дома. Пры гэтым можаце пры нагодзе глянуць на пашпарт будаўніцтва гэтага дома – на ім няма ніякіх надпісаў апрача назвы арганізацыі, якая будуе, і імя адказнага за будоўлю.

поделиться

Новости по теме

    Непакорнае "Уручча"

    "Уручча-2" стала сімвалам непакорнасці, бунтарнасці, змагання людзей за свае правы. Пратэсты жыхароў нават сталі інтэрнэт-мемам: "Уручча мітынгуэ!"подробности

Новости партнёров