У дзіцячы лагер вызвалі АМАП

"Еўрарадыё"

Дзеткі, што адпачывалі ў летніку "Лясная паляна", што на Віцебшчыне, здзівілі бацькоў расказамі аб тым, як іх забаўлялі выхавальнікі. 3 ліпеня ў летнік запрасілі... АМАП. Байцы прыехалі ў поўнай экіпіроўцы – са шчытамі, ў шлемах, узброеныя дручкамі ды аўтаматамі.

Дзецям дазволілі сфатаграфавацца з АМАПаўцамі, дакрануцца да аўтаматаў, патрымаць у руках шчыты, прымерыць бронекамізэлькі, а байцы прадэманстравалі паказальныя выступленні з прыёмамі адзінаборстваў. Дагэтуль у летнікі традыцыйна наязжалі хіба што вайскоўцы – ладзіць "Зарніцы" ды бегаць крос разам з падлеткамі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров