Заробак выдаюць пасцельнай бялізнай

"Еўрарадыё"

Працаўнікам Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання не выплочваюць адпускныя нават тады, калі яны вярнуліся з адпачынку. Між тым заканадаўства патрабуе выдаць адпускныя за тры дні да сыходу ў адпачынак.

У бухгалтэрыі працаўнікам адказваюць: "Грошай няма, але па разліковым лістку вы можаце набраць бялізны ці тканіны, прадаць яе і будуць вам грошы".

Заробкі ў гэтым месяц не выдадуць 25 дня, як звычайна, а "крыху пазней". Дакладную дату адміністрацыя назваць не можа.

"Заўтра ў дачкі дзень народзінаў. Пайду, выпішу два камплекты пасцелі ды падару", — сказаў адзін з рабочых-баваўняншчыкаў Еўрарадыё.

поделиться

Новости по теме

    Новы трактар МТЗ мяняюць на 25 свінняў

    Сітуацыя выглядае камічна: склады на заводах перапоўненыя тэхнікай, якая вельмі патрэбная калгаснікам. Напрамую ж купіць гэтыя трактары яны не могуць — не хапае грошай. Затое праз пасрэдніка могуць выменяць трактары ўзамен на мяса.подробности

Новости партнёров