У Беларусі адбіткі пальцаў будуць масава браць і ў жанчын

Хартыя'97

Хуткім часам супрацоўнікі МУС уключаць у масавую дактыласкапію і беларускіх жанчын нібыта для фарміравання нацыянальнай базы дактыласкапічных дадзеных.

На працягу 9 месяцаў беларуская міліцыя зняла адбіткі пальцаў больш чым у паловы мужчынскага насельніцтва краіны. Прычынай для правядзення незаконнай масавай дактыласкапіі стаў выбух 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. Як падкрэслівае "Радыё Свабода", у выніку беспрэцэдэнтнай акцыі міліцыя сабрала мільёны адбіткаў пальцаў, з дапамогай якіх ужо можна ствараць нацыянальны банк дактыласкапічных дадзеных.

Кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна Мінска Алег Гайдукевіч заявіў, што супрацоўнікі міліцыі возьмуць адбіткі пальцаў і ў жанчын.

"Да жанчын яшчэ дойдзем", - сказаў ён. Алег Гайдукевич таксама адзначыў, што наступнаму пакаленню міліцыянтаў "будзе значна лягчэй, калі ўсе адбіткі пальцаў будуць у базе дадзеных".

Таксама супрацоўнік МУС адзначыў, што базай дадзеных адбіткаў можна скарыстацца ўжо зараз.

"Вядома, у нас няма такога, каб у кожным кабінеце супрацоўнік мог гэта паглядзець. Але хацелася бы, каб так было. Гэта зручна. Выпадкі адмовы адзінкавыя", - сказаў Алег Гайдукевич.

Ён падкрэсліў, што пры выкарыстанні інфармацыі з банка дадзеных у міліцыі праблем няма.

поделиться

Новости по теме

    Міліцыя "адкатае пальцы" і ў жанчын

    Міліцыянты атрымалі спісы жанчын і складаюць пратаколы апытання. Кіраўнік міліцыі Фрунзенскага раёна Мінска Алег Гайдукевіч паведаміў, што дактыласкапію пройдуць усе грамадзяне краіны для нацыянальнага банку дадзеных.подробности

Новости партнёров