БАЖ павіншаваў Ярмошыну і Паўлічэнка

Алесь Пехціеў, www.udf.by

"Беларускую асацыяцыю журналістаў" не запрашалі на адкрыццё 14-ай выставы "СМІ у Беларусі", але сябры арганізацыі правялі сваю акцыю ў "БелЭкспа".

"Бажаўцы" раздавалі прысутным адкрыткі, выдадзеныя з нагоды сусветнага дня свабоды прэсы. На ёй намаляваны індзеец, які перадае трубку міра ад адной групы журналістаў да другой. "Гэта пазітыўная акцыя, бо мы не хочам, каб журналісцкая грамадскасць была раз’яднанай. Мы не ворагі, а калегі", - сказала адна з удзельніц акцыі Алена Якжык.

Падчас акцыі канфліктаў не было. Прымірэнчыя адкрыткі прымалі прадстаўнікі міліцыі, міністэрства інфармацыі, нешматлікіх замежныя ўдзельнікі выставы ды дзяржаўныя СМІ. Ад прадукцыі БАЖу не адмовіліся і прысутныя госці, сярод якіх былі Лідзія Ярмошына і Дзмітры Паўлічэнка.

Старшыня ЦВК, прымаючы віншаванні з днём свабоды прэсы, зазначыла, што агледзіла ўсе стэнды і ёй усё прыйшлося да спадобы.

Недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў на выставе "СМІ у Беларусі" практычна не было прадстаўлена.

поделиться

Новости по теме

    АБСЕ напамінае пра свабоду слова

    Ганна Карлсрайтэр, дарадца Бюро Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, падчас свайго выступу на IV Беларускім інфармацыйным форуме, заявіла, што Офіс АБСЕ ў Мінску гатовы аказваць падтрымку ў вырашэнні пытанняў, звязаных са свабодай слова ўподробности

Новости партнёров