Андрэй Кім: Ціцянкоў – яўны апазіцыянер

Алесь Пехціеў, партал навінаў www.UDF.BY

Арганізатары "Боя падушкамі" атрымалі адмову ў правядзенні сваёй акцыі 8-га верасня. Моладзь хацела зладзіць імправізаваную бітву, каб аддаць даніну павагі гістарычнай падзеі – Бітве пад Воршай ды зладзіць. Але чыноўнікі насустрач не пайшлі.

Адзін з арганізатараў акцыі Валянцін Сакалоўскі з аб’яднання "Гісторыка" кажа, што да "Боя падушкамі" станоўча ставяцца і ў Міністэрстве культуры, і ва ўпраўленні ідэалогіі Мінгарвыканкама. "У ідэолагаў была асноўная ўмова, каб у акцыі не ўдзельнічалі Андрэй Кім, які раззлаваў іх на мінулай акцыі, а таксама кандыдаты ў прэзідэнты. Называлася два прозвішчы – Няклеў і Саннікаў", - распавядае Валянцін.

Пасля размоваў з чыноўнікамі, арганізатары падалі афіцыйную заяву на правядзенне акцыі ў парку імя Янкі Купалы ў Мінску і не сумняваліся ў дазволе. Але атрымалі адмову за подпісам намесніка кіраўніка Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова: "Правядзенне мерапрыемства не будзе спрыяць захаванасці зялёных насаджэнняў, таму Мінгарвыканкам не дазваляе яго правядзенне", - тлумачыць чыноўнік.

Маладзёжны актывіст Андрэй Кім тлумачыць гэтую адмову тым, што намеснік мінскага мэра можа быць апазіцыянерам. "Ён, відаць, уваходзіць у партыю БНФ, ці з’яўляецца адным з кіраўнікоў "Гавары праўду". Толькі так можна патлумачыць яго паводзіны, скіраваныя на дыскрыдэтацыю дзяржавы. Цяпер усе сусветныя СМІ ізноў напішуць пра "апошнюю дыктаруру Еўропы".

Апошняя акцыя "Бой з падушкамі" з нагоды перамогі пад Грунвальдам выклікала вялікі рэзананс па ўсім свеце. Тады ля Нацыянальнай бібліятэкі было затрымана каля 200 чалавек, а самаго Кіма за арганізацыю акцыі наклалі штраф.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров