У Бярозе знік адзіны беларускамоўны клас

"Праваабарончая хроніка"

У Бярозе знік адзіны беларускамоўны клас у сярэдняй школе № 2.

Чатыры гады таму інжынер аднаго з бярозаўскіх прадпрыемстваў Алег Лабовіч цэлы год ліставаўся з рознымі навучальна-асветніцкімі ўстановамі, каб беларускамоўны клас быў адкрыты. Таксама знайшлося 16 бацькоў, якія пажадалі, каб іх дзеці вучыліся на беларускай мове. Такі клас быў адкрыты ў адной з лепшых школ горада.

Але, як высветлілася, у адміністрацыі школы № 2 не хапіла жадання зберагчы гэтую маленькую выспачку беларушчыны пры пераходзе класа да розных прадметнікаў, што пацвердзіла настаўніца гэтага класа Алена Гарматная: - Некаторыя бацькі выказалі жаданне, каб іх дзеці працягнулі навучанне на рускай мове. І адміністрацыя так вырашыла. Ведаеце, я сама, як настаўніца беларускай мовы і літаратуры, супраць таго, каб клас распаўся. Я і сына свайго сюды адправіла, каб ён быў менавіта ў такім класе. Напэўна, адміністрацыі школы лепей, калі не будзе такога класа. Але мне асабіста вельмі шкада. Хучэй за ўсё школа з самога пачатку не была падрыхтавана весці асобна адзін клас на беларускай мове. Так вырашыла школа, а не мы. Мы можа быць і рады, каб беларускі клас быў. Як кажуць бацькі, настаўнікі-прадметнікі былі супраць вядзення прадметаў на беларускай мове толькі ў адным класе.

Па словах старшыні Бярозаўскай суполкі "Таварыства беларускай мовы" Сержука Русецкага, знікненне адзінага беларускамоўнага класа ў горадзе адлюстроўвае агульную тэндэнцыю знішчэння адукацыі на роднай мове ў Беларусі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров