З пінскіх шапікаў знікне піва

"Еўрарадыё"

З 1 траўня ў Пінску забароняць прадаваць піва ў шапіках. Пра гэта мясцовы аддзел гандлю папярэдзіў прадпрымальнікаў.

Піва не будуць прадаваць як у шапіках на прыпынках транспарту, так і ў гандлёвых аб’ектах з залай меншай за 25 квадратных метраў.

Пінскія ўлады спасылаюцца на рашэнне аблвыканкама, таму, хутчэй за ўсё, продаж піва ў шапіках забароняць па ўсёй Брэстчыне.

Цікава, што падстава забароны – пастанова Савета міністраў яшчэ ад 2006 года.

поделиться

Новости по теме

    "Піўны путч" брэсцкіх прадпрымальнікаў

    5 траўня набыло моц рашэнне Брэсцкага аблвыканкаму аб забароне продажу піва ў шапіках на прыпынках. Каля 50 прадпрымальнікаў з усёй вобласці сабраліся ля аблвыканкаму. Яны сабралі подпісы і панеслі іх у абласны Савет.подробности

Новости партнёров